wd wp Пошук:

Пётр Мікалаевіч Бухонка

Пётр Мікалаевіч Бухонка (12 ліпеня 1906, п. Добруш — 5 лютага 1944) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944 г.)[1].

Біяграфія

Пётр Бухонка нарадзіўся ў сям’і селяніна. Скончыў чатыры класы школы, з 1928 года працаваў на Добрушскай цэлюлоза-папяровай фабрыцы «Герой працы». У 1941 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах. Да верасня 1943 года чырвонаармеец Пётр Бухонка быў сапёрам[1] 350-га асобнага інжынернага батальёна 6-й арміі Паўднёва-Заходняга фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[2].

26 верасня 1943 года, нягледзячы на масіраваны варожы агонь, Бухонка ў складзе разліку на гумавай лодцы зрабіў два рэйсы на заходні бераг Дняпра[1] ў раёне сяла Дзіброва Сінельнікаўскага раёна Днепрапятроўскай вобласці Украінскай ССР. Калі Бухонка сканчаў другі рэйс, лодка была прабіта і пачала тануць. Тады, нягледзячы на раненне ў руку і нагу, Бухонка замураваў сваю прабоіну ў лодцы, спас тым самым трох параненых байцоў і даставіў дэсант на заходні бераг[1]. У адным з наступных баёў Бухонка атрымаў цяжкае раненне. 5 лютага 1944 года ён памёр ад лёгачнага крывацёку ў 5250-м паходно-палявым шпіталі 8-й гвардзейскай арміі. Пахаваны ў брацкай магіле у вёсцы Бузулукі Крынічанскага раёна Днепрапятроўскай вобласці[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 сакавіка 1944 за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» чырвонаармеец Пётр Бухонка пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі.

Памяць

У гонар Бухонкі названая вуліца ў Добрушы[1][2].

На добрушскім цэлюлозна-бумажным камбінаце «Герой працы», дзе працаваў П. Бухонка, змешчана мемарыяльная дошка[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Бухонка Пётр Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 94. — 737 с.
  2. 1 2 3 Пётр Мікалаевіч Бухонка на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Загінулі ў баі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Добрушы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Крынічанскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Сапёры Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі 5 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ваенныя СССР
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза