wd wp Пошук:

Ветка

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ветка, значэнні.

Ве́тка[2] (афіц. транс.: Vietka) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Веткаўскага раёна, прыстань на р. Сож. За 22 км ад Гомеля. Аўтадарогі на Гомель, Добруш. Насельніцтва 8 394 чал. (2017)[3].

Гісторыя

Ветка заснавана ў 1685 як слабада стараверамі — уцекачамі з цэнтральнай Расіі. У XVIIXVIII стст. Ветка з навакольнымі слабодамі, манастырамі і скітамі з’яўлялася цэнтрам старавераў. У 1730-я ў горадзе пражывала каля 40 тыс. чал. Карныя войскі царскага ўрада ў XVIII ст. двойчы спальвалі Ветку, большасць жыхароў прымусова выселена ва ўсходнія губерніі Расіі. З 1772 у складзе Расійскай імперыі. З 1784 мястэчка, з 1852 у Гомельскім павеце. У 1868 адкрыта жаночае народнае вучылішча, у 1874 — мужчынскае. У 18 ст. у Ветцы сфарміраваліся мясцовыя асаблівасці іканапісу і афармленні рукапіснай кнігі, склалася самабытная школа веткаўскага разьбярства. З 1919 у Гомельскай губерні РСФСР, з 1925 горад. З 1926 у БССР, цэнтр раёна. З 18.8.1941 па 28.9.1943 была акупіравана немцамі, у гэты час загінула 656 чалавек. У 1978 быў заснаваны Веткаўскі музей народнай творчасці, адкрыўся для наведвальнікаў у лістападзе 1987.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы лёгкай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. Ветка — цэнтр мастацкага промысла (разьбярства па дрэве).

Культура

Музей у былым доме купца Грошыкава

Славутасці

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Веткі

Галэрэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. 1 2 3 Беларусь, 1995
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мястэчкі Менскага ваяводства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Катэгорыя·Ветка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Веткаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета