wd wp Пошук:

Жнівень

Жнівень, ілюстрацыя Аляксандра Тарасевіча з кнігі «Rosarium et Officium B. Mariae Virginis…»

Жнівень — восьмы месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 31 дня.

У выданнях Ф. Скарыны даецца народная назва жніўня — серпень[1], таксама яна згадваецца ў «Храналогіі» А. Рымшы (1581)[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канечную форму ў 1912 годзе, калі ў календары «Нашай нівы» былі дадзены прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: серпень, аўгуст, серпень (аўгуст), і канечна — жнівеньусюды жніва»).[3]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:…
  2. Андрей Рымша. [Хронология]…
  3. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Месяцы