wd wp Пошук:

Міхаіл Рыгоравіч Чыжэўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чыжэўскі.

Міхаіл Рыгоравіч Чыжэ́ўскі[1] (12 студзеня 1896 Добруш28 верасня 1964) — вучоны ў галіне земляробства, доктар сельскагаспадарчых навук (1950), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1940), прафесар (1934).

Біяграфія

М. Р. Чыжэўскі нарадзіўся ў пасёлку Добруш Магілёўскай губерні (сучасны горад, раённы цэнтр у Гомельскай вобласці Беларусі). Атрымаўшы пачатковую адукацыю, у 1910 годзе паступіў працаваць на Добрушскую пісчапапяровую фабрыку[2]. У 1915 годзе быў прызваны на службу ў армію, потым служыў у Чырвонай Арміі. Пасля звальнення са службы экстэрнам здаў экзамены за курс сярэдняй школы, працаваў настаўнікам пачатковай школы[2]. У 1919 годзе фабрычным камітэтам Добрушскай папяровай фабрыкі быў накіраваны у Ціміразеўскую сельскагаспадарчую акадэмію[2] ў Маскве, якую скончыў у 1923 годзе. Быў пакінуты практыкантам на доследным полі акадэміі, потым залічаны аналітыкам у лабараторыю глебазнаўства на кафедры акадэміка В. Р. Вільямса. У 1929 годзе зацверджаны дацэнтам гэтай кафедры, у 1933 года — прафесар. Адначасова з 1933 г. М. Р. Чыжэўскі займаў пасаду загадчыка кафедрай агульнага земляробства і глебазнаўства Камуністычнага ўніверсітэта імя Свярдлова і працаваў ва Усесаюзным інстытуце сельгасмашынабудавання[2]. У 1937 годзе прымаў удзел у стварэнні Глебава-агранамічнай станцыі імя В. Р. Вільямса, якой потым і кіраваў[2]. У 1940 годзе М. Р. Чыжэўскі абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР, у 1950 годзе ён абараніў доктарскую дысертацыю.

Навуковая дзейнасць

М. Р. Чыжэўскаму належаць навуковыя працы па асваенні севазвароту, сістэме і механізацыі апрацоўкі глебы, павышэнню ўрадлівасці дзярнова-падзолістых глебаў. Прымаў удзел у шэрагу навуковых экспедыцый і экскурсій па даследаванню глебаў на тэрыторыі Беларусі. Займаўся распрацоўкай пытанняў фізікі глебаў, упершыню эксперыментальна вызначыў іх здольнасць паглынаць аніёны азотнай і фосфарнай кіслаты. Распрацаваў метад вызначэння трываласці будовы глебы ў сувязі з яе механічнай апрацоўкай. Пад кіраўніцтвам М. І. Чыжаўскага абаронена 30 кандыдацкіх дысертацый[2].

Па матэрыялам даследавання вучонага апублікавана больш за 70 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфіі[2]. Сярод апублікаванага:

Узнагароды

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Имя в белорусской науке: Михаил Григорьевич Чижевский // Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси (ЦНБ НАН Беларуси)(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Глебазнаўцы СССР
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 28 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Добрушы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
Катэгорыя·Выпускнікі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»