wd wp Пошук:

Міхаіл Трафімавіч Клімаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клімаў. Міхаіл Трафімавіч Клімаў (нар. 30 студзеня 1929, в. Міхайлавічы, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — Герой Сацыялістычнай Працы (1976).

Біяграфія

Ва ўзросце 16 гадоў паступіў у школу па падрыхтоўцы спецыялістаў па абслугоўванню машын на Аршанскім льнокамбінаце.

З чэрвеня 1947 года па кастрычнік 1950 года праходзіў службу ў Савецкай Арміі. Пасля звальнення ў запас вярнуўся на камбінат і працаваў слесарам, затым стаў брыгадзірам, а ў 1960 годзе — памочнікам майстра. Працаваў на Аршанскім льнокамбінаце да 1989 года.

Укараніў 29 рацыяналізатарскіх прапаноў, якія далі значную эканомію. У ходзе выпуску прадукцыі брыгадзір умела перадаваў свой вопыт моладзі і навучыў прафесіі 27 маладых спецыялістаў.

За высокія дасягненні ў працы па выпуску тэкстыльнай прадукцыі, поспехі ў выкананні планаў 9-й пяцігодкі, творчы ўклад у павелічэнне вытворчасці тавараў народнага спажывання і павышэнне іх якасці Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 сакавіка 1976 года Клімаву Міхаілу Трафімавічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

У 1978 годзе прысвоена званне «Заслужаны настаўнік рабочай моладзі БССР».

Узнашароды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горацкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 студзеня