wd wp Пошук:

Крычаў

Кры́чаў[2] (афіц. транс.: Kryčaŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Крычаўскага раёна, на р. Сож. За 104 км ад Магілёва. Чыгуначны вузел на Оршу, Магілёў, Унечу і Рослаўль, на аўтадарозе БабруйскРослаўль (Расія). Насельніцтва 26 178 чал. (2017)[3].

Назва

Існуе некалькі версій паходжання тапоніму «Крычаў». Паводле адной з іх, ён утварыўся ад слова «крычнае» (што азначае прафесію) або «крыца», «крычнае жалеза» — назваў балотнай жалезнай руды, якой было багата ў наваколлі[4]. Іншая версія звязвае назву горада з крывічамі. Апроч таго, існуе шэраг легенд і паданняў пра назву і абставіны заснавання Крычава[5].

Варыянты напісання назвы горада ў гістарычных крыніцах: Крэчут.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Крычава

Ранняе Сярэднявечча

Першы пісьмовы ўпамін пра Крычаў змяшчаецца ў статуце князя смаленскага Расціслава Мсціславіча і датуецца 1136 годам[6]. У XII — сяр. ХІV стст. горада знаходзілася ў складзе Смаленскага княства[7].

Вялікае Княства Літоўскае

У 1358 Крычаў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе ўвайшоў у склад Мсціслаўскага княства. У ХІVXVIII стст. існавалі Крычаўскія гарадскія ўмацаванні. З кан. ХV ст. горад увайшоў у склад Віленскага ваяводства, дзе стала цэнтрам воласці, уладання вялікіх князёў. У 1507 і 1508 маскоўскія захопнікі безвынікова намагаліся авалодаць Крычавам. У часы Інфлянцкай вайны (15581582) у 1564 яны зноў двойчы спрабавалі захапіць горад.

Горад на акварэлі М. Іванова, пач. XIX ст.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Крычаў увайшоў у склад Мсціслаўскага ваяводства. З ХVII ст. ён стаў цэнтрам староства, якое знаходзілася ў валоданні Радзівілаў. У ХVIIXVIII стст. аснову планавальнай кампазіцыі Крычава складаў замак, ад якога цягнуліся вуліцы; было 8 цэркваў, касцёл, сінагога. Сфарміраваўся другі цэнтр горада — Рынак.

У 1614 маскоўскія захопнікі спалілі Крычаў і разрабавалі староства. У 1633 ён зноў моцна пацярпеў ад нападу маскоўскіх войскаў[6]: амаль усіх жыхароў (2000 чал.) гвалтоўна вывезлі ў Маскоўскую дзяржаву, а сам горад спалілі[8]. 23 жніўня 1633 за гераізм і адданасць радзіме кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Крычаву Магдэбургскае права і герб: «у чырвоным полі залаты крыж, побач з якім срэбны меч»[9].

З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667) Крычаў вытрымаў 2-месячную маскоўскую аблогу, аднак потым мусіў здацца. Па вызваленні (1661) сойм Рэчы Паспалітай на пэўны час скасаваў для горада выплату падаткаў[6].

Паводле інвентару, на 1671 у Крычаве было 375 дымоў, на 1682 — 456 дымоў[6]. У Вялікую Паўночную вайну (17001721) улетку 1708 непадалёк ад горада размяшчаўся лагер расійскіх войскаў на чале з царом маскоўскім Пятром I. На 1720 у Крычаве было 233 жылыя дамы, на 1747 — 429 дымоў, на 1779 — 470 дымоў[6].

У 17431744 гадах у Крычаве і ваколіцах разгарэлася сялянскае антыфеадальнае паўстанне пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы, якое было жорстка задушанае войскам Гераніма Фларыяна Радзівіла.

Расійская імперыя

Фрагмент плана Крычава 1788 года. РДВГА
Крычаўская верф, чарцёж 1785

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Крычаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Магілёўскай губерні. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1776 Кацярына II падаравала Крычаўскае староства графу Р. Пацёмкіну. На 1779 у Крычаве было 470 двароў. У кан. XVIII ст. мястэчка стала важным цэнтрам мануфактурнай прамысловасці, тут працавалі суднаверф, а таксама вінакурны, цагельны, шкляны, гарбарны і медналіцейны заводы, млыны.

На 1847 у Крычаве было 630 двароў, дзейнічалі 6 цэркваў і касцёл, працавала малітоўная школа, штогод праводзіліся 3 кірмашы. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 972 двары, дзейнічалі 7 цэркваў, касцёл і 5 сінагог, працавалі 2 народныя вучылішча, 3 гарбарныя і мылаварны завод, 4 крупадзёркі, 4 маслабойні, паштова-тэлеграфная кантора, хлебазапасны магазін, 125 крамаў, 5 заезных двароў, штогод праводзілася 4 кірмашы.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крычаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала горад разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 1923 тут утварыўся чыгуначны вузел на лініі ОршаУнеча.

У 1924 Крычаў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёна Калінінскай, з 1927 Магілёўскай акругі, з 1938 — у Магілёўскай вобласці. На 1926 тут было 2395 двароў. У 1931 годзе Крычаў атрымаў статус горада. У 1930-я гг. тут збудавалі ЦЭЦ, цэментны, фасфарытавы, крэйдавы заводы, льнозавод.

У Другую сусветную вайну з 17 ліпеня 1941 да 30 верасня 1943 горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

У 19621965 гадах Крычаў уваходзіў у склад Мсціслаўскага раёна.

Насельніцтва

Эканоміка

Крычаўцэментшыфер

З 18 ст. вядомы як цэнтр ткацтва. Прадпрыемствы будматэрыялаў, хімічнай, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца «Крычаў»[16].

Інфраструктура

Транспарт

Чыгуначная станцыя
Аўтастанцыя

У Крычаве маецца чыгуначная станцыя і аўтобусны парк, які абслугоўвае 6 гарадскіх, 9 мясцовых і 2 міжгародныя маршруты.

Культура

Дзейнічае 4 дамы культуры, 4 бібліятэкі, Крычаўскі краязнаўчы музей.

Адукацыя

У Крычаве працуюць 9 школаў і 11 дашкольных устаноў, Тэхнікум эканомікі, права і кіравання, Крычаўскі прафесійны агратэхнічны каледж, Магілёўскі абласны ліцэй № 4.

Медыцына

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць 3 бальніцы і 6 паліклінік.

Забудова

Жылы дом у Крычаве
У цэнтры горада

У Крычаве існавалі гістарычныя мясціны Забялышчын і Загарадзішча[17].

У наш час шаша Бабруйск — Масква падзяляе Крычаў на дзве часткі. Найбольш развітая з іх — паўднёвая, якая прылягае да Сожа, у ёй размяшчаюцца адміністрацыйныя, культурна-побытавыя і гандлёвыя прадпрыемствы. У паўночнай частцы забудоўваецца мікрараён Сож. Горад мае 5 паркаў і 2 скверы.

Славутасці

Страчаная спадчына

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Крычава‎

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 184.
  5. Легенды і паданні пра Крычаў, Магілёўская абласная бібліятэка
  6. 1 2 3 4 5 6 Мяцельскі А. Крычаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 153. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  7. Principality of Smalensk in the 12th century // Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы = The History of the Belarusian Nation and State / Выд. 2-е, дап.; Біч М., Гарэцкі Р., Конан У. і інш.. — Мн.: ІП Зміцер Колас, 2005. — С. 354. — 440 с.: іл. — ISBN 985-6793-06-2.
  8. Кузьмін А. Кароткая гісторыя Крычава, Radzima.org
  9. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 178.
  10. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 793—794.
  11. Бянько У. Крычаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 279.
  12. Беларусь, 1995
  13. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. С. 524.
  14. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / У. Д. Будзько і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. С. 393.
  15. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  16. Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  17. Мяцельскі А. Старадаўні Крычаў: Гіст.-археал. нарыс горада ад старажыт. часоў да канца XVIII ст. / Навук. рэд. П. Лысенка. — Мінск: Бел. навука, 2003.
  18. http://klincity.ru/pobratcities/
  19. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8. — С. 506.
  20. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — С. 278.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Населеныя пункты Крычаўскага раёна
Крычаў