wd wp Пошук:

Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія

Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (БДСГА) — беларуская ВНУ ў г. Горкі Магілёўскай вобл. Заснавана ў 1836 г. пад назвай Горыгорацкай земляробчай школы, з 1848 г. — Горыгорацкі земляробчы інстытут.

Гісторыя

Горы-Горацкая земляробчая школа — спецыяльная сельскагаспадарчая навучальная ўстанова, мела два разрады: 1 (ніжэйшы) і 2 (вышэйшы). У 1842 годзе вышэйшы разрад рэарганізаваны ў Вышэйшую сельскагаспадарчую школу. У 1848 годзе ніжэйшы разрад пераўтвораны ў земляробчае вучылішча, а Вышэйшая сельскагаспадарчая школа ў Горыгорацкі земляробчы інстытут.

Горыгорацкі земляробчы інстытут. Малюнак Н. Орды (2-я пал. 19 ст.)

Горыгорацкі земляробчы інстытут існаваў у 1848—1864 і 1919—1925 гадах у Горках. Адна з першых ВНУ сельскагаспадарчага профілю Расійскай імперыі і Беларусі. За ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў ў паўстанні 1863—1864 г. пераведзены ў Пецярбург. У 1919 годзн адноўлены і меў назву Горацкі сельскагаспадарчы інстытут.

У 1925 годзе да інстытута далучаны Беларускі інстытут сельскай і лясной гаспадаркі (заснаваны ў Мінску ў 1922 годзе) і на яго базе створана Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія сельскай і лясной гаспадаркі. У 1931 годзе акадэмія падзелена на 11 галіновых інстытутаў. У 1933 годзе яны зноў аб’яднаны ў адну ВНУ — Беларускі сельскагаспадарчы інстытут. У 1948 годзе перайменаваны ў Беларускую сельскагападарчую акадэмію.

Будынкі

Асноўны артыкул: Комплекс будынкаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Комплекс будынкаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі размешчаны ў паўночнай частцы горада Горкі.

24.4.1836 г. сенат зацвердзіў Указ аб адкрыцці ў казённым маёнтку Горы-Горкі (больш за 55 тыс. дзесяцін зямельных і лясных угоддзяў) земляробчай школы. Яна стала асновай для стварэння адной з першых вышэйшых сельскагаспадарчых навучальных устаноў. У 1837 г. адбылася ўрачыстая закладка будынку школы (цяпер корпус № 4). Да 1840 г. пастаўлена 35 будынкаў.

Комплекс акадэміі ўключае рэканструяваныя пасля Другой сусветнай вайны старыя будынкі (корпус № 4, бібліятэка, адміністрацыйны, прафесарскі, фізіка-хімічны, таксатарскі карпусы, дзіцячы садок) і пабудаваныя ў 1960—1980-я гады новыя карпусы (галоўны вучэбны, жылыя, спартыўны, інтэрнаты, Палац культуры). Будынкі знаходяцца ў маляўнічым пейзажным парку, злучаныя добраўпарадкаванымі і азялененымі вуліцамі. З усходу парк агінае р. Капылка, якая ўтварае ў паўночнай частцы комплексу сажалкуНіжняе возера») з маляўнічым бярозавым гаем на беразе. На паўночна-ўсходняй ускраіне размешчаны рэгулярны, радыяльнай планіроўкі пладовы сад вучэбнай гаспадаркі акадэміі.

Корпус № 4 пабудаваны ў цэнтральнай частцы ў стылі класіцызму. Галоўны фасад трохпавярховага прамавугольнага ў плане аб’ёму вылучаны порцікам з васьмю трохчвертнымі калонамі дарычнага ордара. Будынак бібліятэкі перабудаваны ў 1930-я гады з былой царквы ў паўднёва-ўсходняй частцы ў стылі канструктывізму. двухпавярховы, складанай у плане формы. Адміністрацыйны корпус пабудаваны ў цэнтры ў пачатку XX ст. трохпавярховы, прамавугольны ў плане. Прафесарскі таксатарскі і фізіка-хімічны карпусы, дзіцячы садок пабудаваны ў паўночнай частцы ў пачатку XX ст. двухпавярховыя будынкі.

Комплекс — помнік рэспубліканскага значэння.

Рэктары

Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі

Літаратура

Артыкулы ў энцыклапедыях

Зноскі

  1. https://baa.by/en/history/
  2. http://www.baa.by/ovuze/
  3. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні 16.05.2019

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Універсітэты паводле алфавіта
Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1840 годзе
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
1840 год у Беларусі
Вышэйшыя навучальныя ўстановы сельскай гаспадаркі
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга