wd wp Пошук:

Нічыпар Эмануілавіч Глушанкоў

Нічыпар Эмануілавіч Глушанкоў (14 сакавіка 1902, в. Зубры, Горацкі раён — 20 снежня 1959[1]) — генерал-лейтэнант авіяцыі (1944)[1].

Біяграфія

У Чырвонай Арміі з 1921 года. У 1936 годзе скончыў ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. У званні капітана быў інструктарам па тэхніцы пілатавання 107-й знішчальнай авіяцыйнай эскадрыллі 83-й знішчальнай авіяцыйнай брыгады Беларускай ваеннай акругі. 16 жніўня 1936 года за поспехі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы, узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны»[2].

Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936-39 гадоў[1][3]. Камандаваў 2-й эскадрылляй И-16(руск.) бел., а затым групай знішчальнікаў И-16 на Леванцкім фронце(ісп.) бел.. Здзейсніў больш за 80 баявых вылетаў (102 гадзіны баявога налёту)[2]. Правёўшы 14 паветраных баёў, збіў 10 самалётаў суперніка (5 асабіста і 5 у групе). Узнагароджаны ордэнам Леніна[2].

4 чэрвеня 1940 года Глушанкову прысвоена воінскае званне «генерал-маёр авіяцыі». У тым жа годзе прызначаны камандуючым ВПС Закаўказскай ваеннай акругі (у жніўні 1941 ператворана ў Закаўказскі фронт)[2].

У гады Вялікай Айчыннай вайны намеснік камандуючага, камандуючы ВПС на Крымскім і Закаўказскім франтах. 11 мая 1944 года Н. Э. Глушанкову прысвоена званне генерал-лейтэнант авіяцыі. Пасля заканчэння вайны працягваў служыць у ВПС краіны на камандных пасадах[1]. У 1946—1952 гг. займаў пасаду Камандуючага ВПС Сібірскай ваеннай акругі[2].

Пасля выхаду ў запас, у сакавіку 1954 прызначаны начальнікам ваеннай кафедры Расійскага дзяржаўнага гідраметэаралагічнага ўніверсітэта(руск.) бел. і заставаўся ім да 1958 года. Жыў у Ленінградзе[2]. Памёр 20 снежня 1959 года[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Знак Пашаны, Леніна (23.02.1939), Чырвонага Сцяга (8.02.1943); медалямі[2], у тым ліку «За абарону Каўказа» (1.5.1944), «За баявыя заслугі» (3.11.1944), «За перамогу над Германіяй» (9.5.1945).

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Глушанков Никифор Эммануилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 152. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Глушенков Никифор Эммануилович (руск.)
  3. Абросов, 2003, с. 330

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Савецкія ваенныя спецыялісты ў Іспаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
Катэгорыя·Военачальнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1959 годзе
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты авіяцыі (СССР)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі 20 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горацкім раёне
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»