wd wp Пошук:

Бітва пад Леніна

Схема бітвы пад Леніна

Бітва пад Леніна — бітва 12—13 кастрычніка 1943 года непадалёк ад вёскі Леніна (Магілёўская вобласць) паміж 33-й арміяй Заходняга Фронту пад камандаваннем генерала Гордава, у склад якой уваходзіла 1-я польская пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касцюшкі, і сіламі Вермахта.

Бітва з’яўлялася часткай Аршанскай наступальнай аперацыі. Яна стала першай бітвай польскіх падраздзяленняў на Усходнееўрапейскім тэатры баявых дзеянняў Другой сусветнай вайны.

Ход падзей

Бітва пад Леніна адбылася 12—13 кастрычніка 1943 года. За вышыню «215,5» разам з воінамі 42-й і 290-й стралковых дывізій 33-й арміі Заходняга фронту змагалася і 1-я Польская пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касцюшкі пад камандаваннем генерала З. Берлінга. 12 кастрычніка воінскія злучэнні авалодалі вёскамі Палзухі і Трыгубава. На працягу 2 дзён працягваліся кровапралітныя баі, у якіх вызначыліся 185 воінаў польскай дывізіі, 6-ці савецкім і польскім воінам прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У паветраных баях удзельнічалі лётчыкі 1-й паветранай арміі.

У ходзе баёў было знішчана 9 танкаў і штурмавых гармат, каля 1,5 тысяч варожых салдат і афіцэраў, захоплена 300 палонных, 58 гармат і мінамётаў.

Памяць

З 1950 года 12 кастрычніка стала ў Польскай Народнай Рэспубліцы нацыянальным святам — Днём Войска Польскага.

У 1968 годзе, да 25-годдзя бітвы, ў вёсцы Леніна былі створаны помнік бітвы і адкрыты Музей савецка-польскай баявой садружнасці. У гэтым жа годзе дэкрэтам Дзяржсавета ПНР вёска Леніна была ўзнагароджана ордэнам «Крыж Грунвальда» 2-га класа.

Указам Сейма Польскай Народнай Рэспублікі ад 26 мая 1988 года быў заснаваны крыж «За бітву пад Леніна».

Сяло Трагубава, за якое палякі вялі цяжкія баі, было пераназвана ў Касцюшкава.

Дагэтуль штогод 12 кастрычніка ў вёску Леніна прыяжджаюць вэтэраны польскіх фармаванняў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі.

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Канфлікты 1943 года
Катэгорыя·Падзеі 12 кастрычніка
Катэгорыя·1943 год у Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Горацкага раёна
Катэгорыя·Леніна (Горацкі раён)
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бітвы Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Катэгорыя·Кастрычнік 1943 года