wd wp Пошук:

Якаў Львовіч Сімкін

Якаў Львовіч Сімкін (25.08.1921, в.Леніна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці – 2.08.1978, Масква) - савецкі мастак, графік, член Саюза мастакоў СССР (1969), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і Льва і Эстэр Симкиных. Праз некаторы час сям’я пераехала ў горад Горкі Магілёўскай вобласці, дзе ён у 1939 годзе скончыў сярэднюю школу №2.

Заслужаны эканаміст БССР,кандыдат эканамічных навук, прафесар кафедры аграбізнесу Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі М. З. Фрэйдзін, стрыечны брат мастака, успамінае, што «…еще в школьные годы Яков увлекался искусством и литературой. И долго колебался куда поступать: в художественный или педагогический институт. В то время победило увлечение к литературе» [1].

У 1939 годзе ён паступіў у Мінскі педагагічны інстытут. А праз некалькі месяцаў, быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію, дзе і сустрэў Вялікую Айчынную вайну. З першага і да апошняга дня Якаў Сімкін ваяваў, будучы механікам 16-га і 177-га знішчальных палкоў Чырвонай Арміі. Узнагароджаны медалямі “За абарону Масквы” і " За перамогу над Германіяй». [2].

Пасля вайны Я. Сімкін жыў у Мінску, працаваў у газетах «Тревога» і «Зорька» (Мінск). Быў лектарам Усесаюзнага грамадства па распаўсюджванню палітычных і навуковых ведаў, ездзіў з лекцыямі па Беларусі.

Затым пераязджае ў Маскву і ў 1947 годзе ён уваходзіў у “Брыгаду Маякоўскага” – літаратурнае аб’яднанне, якое працавала пры музеі У. У. Маякоўскага і быў няштатным лектарам гэтага музея.

Мастацтвазнаўца М. Крымова ў артыкуле «О Я. Л. Симкине», успамінала: «Мы познакомились после войны, году в 47-м, в так называемой «Бригаде Маяковского» — литературном объединении, с которым связана юность многих, любивших поэзию. Мы тогда могли читать Маяковского, Багрицкого, Пастернака с вечера до утра. Нас увлекала атмосфера поэтического соревнования и та «борьба за Маяковского», в которой, кажется, именно мы сами и нуждались… Жизненный опыт Яши Симкина, родившегося в белорусской деревне в 1921 году и прошедшего через войну механиком истребительного авиаполка, был особым, нелегким, да и сам Яша был мало похож на нас, тогда совсем еще легкомысленных московских школьников или студентов-филологов» [3].

З чытаннем вершаў ён шмат ездзіў па краіне, быў у ліку пераможцаў агульнамаскоўскага конкурсу на лепшага чытальніка твораў паэта.У 1950 годзе Я. Сімкін скончыў завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта МДУ імя М. В. Ламаносава. Аднак уладкавацца на працу па спецыяльнасці ў гуманітарнай сферы, у сувязі з разгорнутай у СССР у той час антысеміцкай кампаніяй па барацьбе з «бязроднымі касмапалітамі», было немагчыма. Прыйшлося працаваць слесарам на заводзе “Борец”, майстрам вытворчага навучання ў тэхнічным вучылішчы ў Маскве, а затым — выкладчыкам працы і малявання ў школе. Праца ў школе дазваляла яму працягнуць любімыя з ранняга дзяцінства самастойныя заняткі малявання. З часам гэтыя заняткі прадоўжыліся ў студыі самадзейных мастакоў. Там ён займаўся ў мастакоў М. Т. Райскага і М. Т. Хазанава, апошні быў вучнем Казіміра Малевіча.

У 1969 годзе Я.Сімкін быў прыняты ў члены Саюза мастакоў СССР[4]. Мастак памёр у 1978 годзе пасля цяжкай хваробы.

Творчая дзейнасць

Ён пачынаў працаваць, як усе мастакі, пэндзлем і алоўкам, але потым - усё больш масціхінам і звяртаўся да пэндзля ўжо толькі для замацавання малюнка. Яго родныя ўспамінаюць, што працаваў ён вельмі шмат. Усюды, дзе толькі мог, рабіў малюнкі і накіды. Мабыць, ён прадчуваў, што часу на творчасць будзе адпушчана мала [5].

Мастак працаваў у розных жанрах. З самага пачатку ён вялікую ўвагу надаваў партрэту, які займаў у яго творчасці значнае месца. Ён авалодаў прафесійнымі навыкамі партрэтыста і выпрацаваў самастойны падыход да задач партрэтнага жывапісу. Я.Сімкін стварыў цэлую плеяду партрэтаў, адзначаных вострай назіральнасцю, дакладных і лаканічных па выяўленчай форме. Ужо ў першых сваіх працах мастак праявіў здольнасць выказаць характар і перадаць тыповыя асаблівасці адлюстроўваных імі людзей. Сярод іх шмат партрэтаў дзеячаў культуры - Б. Пастэрнака (з 1963 па 1978 гады былі напісаныя пяць яго партрэтаў ), А. Грына (гэты партрэт быў набыты дырэкцыяй музея А. Грына), выдатнага артыста С. Міхоэлса, мастакоў Н.Ларскага, А. Ю. Нікіча, піяніста Ван Кліберна, Героя Савецкага Саюза Аліі Молдагулавай (яе партрэт знаходзіцца ў фондах Горацкага гісторыка-этнаграфічнага музея) і іншых [6].

Я. Сімкін быў аўтарам серыі натюрмортаў. Адзін з іх «Натюрморт с автопортретом Ван Гога», напісаны ў 1975 годзе, быў закуплены дырэкцыяй выстаў Саюза мастакоў РСФСР.

З 1968 года Якаў Львовіч пачаў займацца графікай і стварае цэлыя цыклы работ аб такіх гістарычных гарадах, як Растоў Вялікі, Яраслаўль, Угліч, Пячоры. Не забыўся зямляк і пра родную Беларусь. Ім былі створаны карціны: «В белорусской хате», «Белоруссия. В Горках» і іншыя.

Мастак прымяняе розную тэхніку: чорную туш, пяро, каляровыя алоўкі, фламастэры. Графічныя работы даследчыкі яго творчасці дзеляць на цыклы: «В Карпатах», «Псковско — Печерская лавра», «Обнаженная натура», «Карпатские и прибалтийские пейзажи», «Церкви».

Мастак вельми любіў мора і стварыў шмат марскіх пейзажаў. Малюючы мора, ён бачыў яго рух, адчуваў подых ветру і прахалоду марскіх пырскаў і гэта надавала жывую энергетыку палатну. У карцінах «Пристань», «В рижском заливе», «Лодки на озере» і іншых раскрываецца прыгажосць мора і сіла дзікай прыроды.

Большая частка работ Я. Л. Сімкіна захоўваецца ў сям’і мастака, у горадзе Кэмбрыдж канадскай правінцыі Антарыё. Калекцыя з 21 карціны была падорана жонкай мастака Дзінай Каданер і яго сынам Уладзімірам Горацкаму гісторыка-этнаграфічнаму музею, які штогод, да дня нараджэння майстра, выстаўляе карціны ў выставачнай зале.

Ацэнка творчасці

Мастацтвазнаўца і арт-крытык Сяргей Кускоў лічыць, што Я. Сімкін «…живописец, работавший не ради славы и успеха, а затворнически бескорыстно, в лучшем смысле слова для себя, но более всего для самоценного Искусства, ставшего смыслом жизни и шансом личной свободы» [7].

Мастацтвазнаўца Марына Аграноўская ў артыкуле «О Я. Л. Симкине», аналізуючы яго партрэты, пісала: «Глядя на написанные Симкиным портреты, ощущаешь, как поражала художника единственность каждого человеческого облика. Портретист не умолкал в нем никогда. Как любил художник разглядывать людей, как трогало и умиляло его их различие — эта всегда прекрасная для доброжелательного взгляда драгоценность, которая есть в каждом: раскосость глаз, припухлость щек или покатость плеч. Как он умел увидеть, ощутить, сопережить характер и восхищенно запечатлеть его!» Аграновская, Марина «О Я. Л. Симкине» в кат.: Симкин, Яков Львович Живопись. Графика : каталог выставки / составитель В. А. Невельсон. – Москва : Советский художник, 1980. С.19. .

Мастак і мастацтвазнаўца А.Госцеў аналізую нацюрморты Я. Сімкіна адзначае: «Окружающий человека разнообразный предметный мир… предстает перед нами в многочисленных натюрмортах Симкина. Возникает вопрос, что может добавить еще один новый натюрморт к десяткам уже написанных? Вот тут-то и совершается чудо: созданный рукою мастера, он вводит зрителей в мир таких знакомых нам вещей и предметов, открывая при этом все новые и новые грани их, а, следовательно, и нашего бытия» [8].

Мастацтвазнаўца Наталля Крымава, аналізуючы яго графічныя творы пісала: «Особенно в его графических работах (сделанных в Ростове Великом, на озере Сенеж, в Угличе, Печорах, на реке Нерль) видны пристрастия художника. Я. Симкин любил то, что сделано на земле человеком как бы в согласии с природой, не в противоречии с ней» [9].

Мастацтвазнаўцы і арт-крытыкі лічаць, што галоўным у працы мастака з’яўляецца духоўнасць і прыгажосць навакольнага свету. І адзначалі што ў адоранага жывапісца асаблівае “цветовидение” і называлі Я. Сімкіна “цветоносным” мастаком.

Выстаўкі

Прызнанне

Узнагароды

Сям’я

Літаратура

У сеці

Зноскі

  1. Лившиц, В. М. Долгий путь к признанию: (о Я. Симкине). В кн.: Евреи в Горках: судьбы и дела. – Горки - Нацрат Илит: 2012. – С. 184
  2. Сайт «Память народа» https://pamyat-naroda.su/awards/1536529858 Архівавана 10 кастрычніка 2021.
  3. Крымова, М. «О Я. Л. Симкине». Статья в каталоге: Симкин, Яков Львович Живопись. Графика : каталог выставки // составитель В. А. Невельсон. — Москва : Советский художник, 1980. С. 6.
  4. Художники СССР//https://socrealizm.com.ua/gallery/artist/simkin-ial-1921
  5. Лившиц, В. М. Долгий путь к признанию: (о Я. Симкине) В кн.: Евреи в Горках: судьбы и дела. – Горки - Нацрат Илит: 2012. – С. 184-194
  6. Горецкий районный историко -этнографический музей. КП 2834. М 29. Акт приема №168 от 23.01.1990 г.
  7. Сергей Кусков. Яков Симкин = Jacob Simkin : Живопись : Кат / [Авт. вступ. ст. Сергей Кусков]. На рус. и анг. языках - М. : Артагентство Бонфи", 1997. – С.5.
  8. Гостев, О. «Слово о живописце». Симкин, Яков Львович Живопись. Графика : каталог выставки / составитель В. А. Невельсон. – Москва : Советский художник, 1980. С.7
  9. Крымова, Н. в статья «О Я. Л. Симкине» в кат.: Симкин, Яков Львович Живопись. Графика : каталог выставки / соствитель В. А. Невельсон. – Москва : Советский художник, 1980. С. 6.
  10. http://dupushino.ru/vistavki/290-yakov-lvovich-simkin.html Яков Львович Симкин
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў СССР
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Графікі
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Памерлі 2 жніўня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горацкім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Мастакі
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 жніўня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Графікі СССР