wd wp Пошук:

Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сакалоў.

Яфрэ́м Яўсе́евіч Сакало́ў (25 красавіка 1926, РавячынаПаршынскі сельсавет, Горацкі раён, Аршанская акруга, БССР — 5 красавіка 2022) — савецкі партыйны дзеяч, першы сакратар ЦК КПБ (1987—1990), член Палітбюро ЦК КПСС (1990), Герой Сацыялістычнай Працы (1986).

Біяграфія

Нарадзіўся 25 красавіка 1926 года ў в. Равячына Горацкага раёна Аршанскай акругі (цяпер — Горацкі раён Магілёўскай вобласці) ў сялянскай сям’і. У 19441950 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1955 годзе ўступіў у КПСС. У 1956 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, а ў 1961 годзе Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. У 1965 годзе стаў кіраўніком Брэсцкага абкама прафсаюзу працоўных і служачых сельскай гаспадаркі і нарыхтовак, а потым, у 1967 годзе быў прызначаны першым сакратаром Іванаўскага райкама партыі Брэсцкага вобласці. З 1969 года Яфрэм Сакалоў працаваў у цэнтральным апараце КПБ, быў намеснікам, а ў 1975 годзе ўзначаліў сельскагаспадарчы аддзел КПБ [1]. У 1977 годзе Сакалоў стаў першым сакратаром Брэсцкага абкама КПБ.

" Для жыхароў Брэсцкай вобласці Сакалоў – амаль ідэал кіраўніка. Ніхто ніколі не чуў, каб ён узвысіў голас на падначаленага. Ніхто не бачыў яго нецвярозым. Ніхто не мог падазраваць яго ў хабарніцтве. Усе гады сваёй працы ў Брэсце Яфрэм Яўсеевіч займаўся адным: ён будаваў. Ён будаваў дамы, дарогі і гіганцкія жывёлагадоўчыя комплексы. Ёсць комплекс на 50 тыс. галоў – добра, а будзе на 100 тыс. Увесь СССР павінен есці брэсцкую свініну. І самім брэстчанам павінна хапіць. А калі ёсць гіганцкія сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, да іх павінны весці добрыя дарогі. І людзі павінны жыць у нармальных, зручных дамах. І той факт, што суровага Яфрэма Яўсеевіча ўзнагародзілі Зоркай Героя Працы – адзінага партфункцыянера пры Гарбачове! – а потым выбралі першым сакратаром ЦК КПБ, у вобласці ўспрынялі як належнае.
Аляксандр Фядута
"

У 1981—1986 гадах Сакалоў быў кандыдатам ў члены ЦК КПСС, а ў 1986 годзе стаў членам ЦК КПСС.

Кіраўнік Беларусі

З 1987 да 1990 года быў першым сакратаром ЦК КПБ. З 14 ліпеня па 11 снежня 1990 года ўваходзіў у склад Палітбюро ЦК КПСС. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання. З 1990 года — персанальны пенсіянер саюзнага значэння.

Дзейнасць на пенсіі

Я. Сакалоў узначальваў Савет Кампартыі Беларусі, з’яўляўся членам рэспубліканскага Савета ветэранаў вайны і працы, Узброеных Сілаў і праваахоўных органаў.

Памёр 5 красавіка 2022 года[2].

Узнагароды

Зноскі

  1. Самые закрытые люди: энциклопедия
  2. Умер Ефрем Соколов — предпоследний глава БССР
Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горацкім раёне
Катэгорыя·Памерлі 5 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Члены Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання
Катэгорыя·Члены ЦК КПСС
Катэгорыя·Першыя сакратары ЦК КПБ
Катэгорыя·Члены Палітбюро ЦК КПСС
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Першыя сакратары райкамаў КПБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 красавіка
Катэгорыя·Першыя сакратары Брэсцкага абкама КП Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10 склікання