wd wp Пошук:

Васіль Іванавіч Васільеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васільеў. Васіль Іванавіч Васільеў (нар. 1 чэрвеня 1927, вёска Тушавая, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі жывапісец, педагог.

Біяграфія

Скончыў Віленскі мастацкі інстытут (1952). Вучыўся ў В. Мацкявічуса. З 1960 г. выкладае ў Мінскім мастацкім вучылішчы. У рэспубліканскіх мастацкіх выстаўках удзельнічае з 1952 г. Працуе ў жанрах пейзажу і партрэта. У пейзажах багатая вобразнасць спалучаецца з майстэрствам абагульнення: «Веснавое ворыва» (1967), «Восеньскі матыў» (1973), «Восень на Вячы» (1975), «Браслаўшчына» (1976), «Лён» (1977), «Вечар» (1981), «Зноў прыйшла вясна» (1982), «Месячная ноч ля возера» (1983), «Парыў ветру» (1994), «Белавежская пушча» (1996) і інш.

У Горацкім гісторыка-этнаграфічным музеі знаходзіцца калекцыя мастака з 31 карціны.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 чэрвеня
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горацкім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Вільнюскай мастацкай акадэміі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава