wd wp Пошук:

Сяргей Несцеравіч Іваноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іваноў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сяргей Іваноў. Сяргей Несцеравіч Івано́ў[1] (20 сакавіка 190922 ліпеня 1994) — вучоны ў галіне глебазнаўства, доктар сельскагаспадарчых навук (1958), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1961), Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959—1961), прафесар (1958). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1975). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Валынцава (зараз у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1926 годзе скончыў прафесійна-тэхнічную і агульнаадукацыйную школы ў Оршы[2]. У 1932 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію і паступіў у аспірантуру Усесаюзнага інстытута ўгнаенняў і аграглебазнаўства. У 1936 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Обменная способность почв в зависимости от реакции среды, рода и концентрации катионов»[2]. У 1936—1941 гг. на пасадзе загадчыка лабараторыяй у Інстытуце сацыялістычнай сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССР, у 1938—1940 гг. — дырэктар інстытута. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны С. Н. Іваноў у Чырвонай Арміі, удзельнік абароны Масквы, вызвалення Беларусі, баёў за ўзяцце Кёнігсберга і Шчэціна[2] (маёр, намеснік камандзіра 5-а асобнага батальёна хімічнай абароны па палітычнай частцы[3]).

У 1945—1958 гг. С. Н. Іваноў зноў на пасадзе загадчыка лабараторыяй у Інстытуце сацыялістычнай сельскай гаспадаркі. З 1958 года ў Беларускім НДІ глебазнаўства і аграхіміі: у 1958—1962 гг. загадчык лабараторыяй, у 1962—1970 гг. дырэктар, з 1970 года загадчык лабараторыяй фізікахіміі глеб і радыеактыўных ізатопаў. У 1957 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Физико-химический режим фосфатов, торфов и дерново-подзолистых почв» у Глебавым інстытуце імя В. В. Дакучаева[2].

Памёр С. Н. Іваноў 22 ліпеня 1994 г.

Навуковая дзейнасць

Вучонаму належаць навуковы працы па даследаваннях абменных рэакцый катыёнаў і аніёнаў у глебе, вызначэнні ролі вокіслаў жалеза і алюмінію ў сорбцыі фасфат-іёнаў глебамі, торфам і глінамі, вывучэнні каліевага жыўлення раслін. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны метады вывучэння калійнага жыўлення раслін з дапамогай радыеактыўных ізатопаў рубідыю 86Rb і 1185Rb[2]. Падрыхтаваў 24 кандыдаты навук.

Аўтар больш за 140 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій. Сярод апублікаванага:

Узнагароды

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 153.
  2. 1 2 3 4 5 Имя в белорусской науке: 105 лет со дня рождения С. Н. Иванова(недаступная спасылка) (руск.)  // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі
  3. Иванов Сергей Нестерович: Документ о награде // Память народа (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 22 ліпеня
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАНБ
Катэгорыя·Глебазнаўцы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горацкім павеце
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН БССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горацкім раёне
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Глебазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 сакавіка