wd wp Пошук:

Ганна Данілаўна Каліва

Ганна Данілаўна Каліва (25 ліпеня 1915, в. Каменка Горацкага раёна — 1 сакавіка 1998, Каменка Горацкага раёна) — Герой Сацыялістычнай Працы (1960), Заслужаны механізатар БССР (1963), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963—1967), дэлегат Трэцяга Усесаюзнага з’езда калгаснікаў (1969).

Біяграфія

У 1938 годзе скончыла курсы трактарыстаў у Мсціславе. З 1939 года працавала трактарысткай ў Ленінскай МТС Горацкага раёна. У 1940 г. была ўдзельніцай Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі ў Маскве. У час Вялікай Айчыннай вайны працавала механізатарам у эвакуацыі. Пасля вайны скончыла курсы механізатараў пры Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і ўзначаліла ў Горацкай МТС адну з першых у Беларусі дзявочых трактарных брыгад. У 1950—1970 гадах працавала ў Горацкай МТС, калгасах «Советская Беларусь» і «50 гадоў БССР» брыгадзірам трактарнай брыгады.

У тыя гады існаваў пагектарны догляд за трактарамі. І машыны ставілі на рамонт пасля пэўнай колькасці апрацаваных гектараў зямлі. Ганна Данілаўна прапанавала ўзяць за аснову колькасць выкарыстанага трактарам гаручага і фактычную працу. Гэта давала вялікую эканомію. Свае прапановы і працоўны вопыт яна абагульніла ў брашуры «Даўгавечнасць машын — справа механізатараў», якую выдалі ў Мінску. Брашуру ацанілі не толькі механізатары, але і навукоўцы.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1960 годзе. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967 гадах. Заслужаны механізатар БССР (1963). З 1970 года — на пенсіі. Памерла 1 сакавіка 1998 года.

Узнагароды

Памяць

У яе гонар на алеі Герояў Савецкага Саюза і Сацыялістычнай Працы ў г. Горкі Магілёўскай вобласці ўсталяваны памятны знак.

Бібліяграфія

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 сакавіка
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Механізатары
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Горацкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горацкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»