wd wp Пошук:

Тамара Міхайлаўна Міхеева

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхеева.

Тамара Міхайлаўна Міхеева (нар. 13 лістапада 1938, вёска Гарадзец, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — навуковец, доктар біялагічных навук, прафесар, Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Біяграфія

У 1960 г. скончыла біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1962—1965 гг. вучылася ў аспірантуры, навуковым кіраўніком быў заслужаны дзеяч навукі РСФСР Г. Г. Вінберг. Ёй абследаваны практычна ад вытокаў да вусця ўсе найбуйнейшыя рэкі Беларусі — Нёман, Заходняя Дзвіна, Днепр, Прыпяць, Свіслач, а таксама многія азёры, вадасховішчы, сажалкі. У 1965—1968 гг. працавала асістэнтам кафедры заалогіі бесхрыбетных.

У 1969 годзе абараніла дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук на тэму «Азёрны фітапланктон і яго прадукцыйныя магчымасці ў вадаёмах рознага кшталту». У 1992 г. па сукупнасці апублікаваных работ абараніла дысертацыю на саісканне вучонай ступені доктара біялагічных навук на тэму «Структура і функцыянаванне фітапланктону пры эўтрафаванні вод». З 1967 г. — малодшы, старэйшы, галоўны навуковы супрацоўнік — загадчык навукова-даследчай лабараторыі гідраэкалогіі біялагічнага факультэта БДУ.

Уклад у навуку

Т. М. Міхеева выканала фундаментальныя даследаванні альгалагічнай разнастайнасці наземных і водных экасістэм рэспублікі: сістэматызацыя і каталагізацыя альгалагічнага генафонду (каля 3000 відаў).

Яна адкрыла больш за 500 новых для рэспублікі, былога СССР і сусветнай навукі відаў водарасцяў, вызначыла іх экалагічную значнасць; ўпершыню ў СНД уключыла больш за 23 рэдкіх відаў у «Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь» і 66 відаў, якія прадстаўляюць асаблівы навуковую і гаспадарчую цікавасць.

Дзякуючы Т. М. Міхеевай выяўлены раней невядомыя заканамернасці ва ўзаемаадносінах фітапланктону з іншымі кампанентамі біёты і найбольш інфарматыўныя паказчыкі кантролю якасці вады;устаноўлены прыкметы і заканамернасці ранніх этапаў эўтрафікацыі вод, што можа быць выкарыстана для прагназавання тэрмінаў масавага «цвіцення» багавіння ў вадаёмах і вадацёках.

Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку некалькіх манаграфій.

Т. М. Міхеева з’яўляецца адным з аўтараў і навуковым кансультантам 5-томнага выдання «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» і 18-томнага выдання «Беларуская Энцыклапедыя», 2-га і 3-га выдання Чырвонай Кнігі Рэспублікі Беларусь. Пры непасрэдным удзеле Т. М. Міхеева выходзіць у свет з 1999 г. штогадовы выпуск «Бюлетэня экалагічнага стану азёр Нарач, Мястра, Баторына».

Член рэдкалегіі часопіса «Вестник БГУ», Вучонага савета біялагічнага факультэта і Савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый у НАН Беларусі.

Навуковая школа

Два вучні Т. М. Міхеевай абаранілі кандыдацкія дысертацыі, чатыры аспіранты рыхтуюцца да абароны.

Прызнанне

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Біёлагі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі біялагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Жанчыны-вучоныя
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара