wd wp Пошук:

Мікалай Гаўрылавіч Дзівакоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзівакоў. Мікалай Гаўрылавіч Дзівакоў (нар. 19 красавіка 1928, в. Арлы, Горацкі раён, Магілёўская вобласць — 29 мая 2011, Мінск) — беларускі інжынер-землеўпарадчык. Заслужаны будаўнік БССР (1968).

Біяграфія

Скончыў у 1950 годзе інжынерна-землеўпарадкавальны факультэт БДСГА па спецыяльнасці «Планіроўка і забудова сельскіх населеных месцаў». У 1950—1962 гадах працаваў у праектным інстытуце «Белдзіпрасельбуд», старэйшы інжынер, кіраўнік групы, галоўны інжынер праектаў, начальнік аддзела раённай планіроўкі; у 1962—1974 гадах намеснік старшыні Дзяржбуда БССР; у 19741993 гадах дырэктар інстытута «Белжылпраект».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года.

Творчасць

Аўтар шматлікіх праектаў забудовы сельскіх пасёлкаў у БССР і на цалінных землях. Пад яго кіраўніцтвам у 19581962 гадах упершыню ў рэспубліцы былі распрацаваны эксперыментальныя праекты раённай планіроўкі і прыгараднай зоны Мінска, на аснове гэтых праектаў ЦК КПБ і Саветам Міністраў БССР былі ўхвалены рэкамендацыі па стварэнні горадабудаўнічай асновы для перабудовы сёлаў, у т. л. у в. Верцялішкі. Удзельнічаў у распрацоўцы праектаў і будаўніцтве эксперыментальна-паказальных пасёлкаў у БССР, у праектаванні і рэканструкцыі Траецкага прадмесця ў Мінску.

Аўтар шэрагу публікацый па пытаннях будаўніцтва ва ўсесаюзных і рэспубліканскіх газетах і часопісах, у Бюлетэні будаўнічай тэхнікі, у зборніку «У дапамогу праектыроўшчыку» Дзяржбуда УССР.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986), Знак Пашаны (1971); Ганаровай граматай (1978) і Граматай (1958) Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР; залатым і трыма бронзавымі медалямі ВДНГ БССР; прэміяй Савета Міністраў СССР (1975) за распрацоўку і ўкараненне палегчаных індустрыяльных канструкцый удастоены прэміі Савета Міністраў БССР. Заслужаны будаўнік БССР (1968).

Памяць

У 2013 на доме па вул. Пашкевіч № 9, у якім жыл М. Г. Дзівакоў, устаноўлена памятная дошка.

Бібліяграфія

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка
Катэгорыя·Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Памерлі 29 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белжылпраекта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горацкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Інжынеры Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ БССР