wd wp Пошук:

Гліняны Вялес

Гліняны Вялес — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1993 годзе членамі Таварыства Вольных Літаратараў. Старшыня арганізацыйнага камітэта Алесь Аркуш. Прысуджаецца за лепшую мастацкую беларускамоўную кнігу года. Лаўрэат атрымлівае сімвалічную ўзнагароду — гліняны стод апекуна мастацтва. Стаць лаўрэатам прэміі можна толькі аднойчы.

Гісторыя

У 1993 годзе было заснавана «Таварыства Вольных Літаратараў». На ўстаноўчым сходзе з’явіліся думкі пра свой друкаваны орган, якія стаў часопіс «Калосьсе», выдавецкую ўстанову — «Полацкая ляда»[1].

Сярод тых прапаноў, якія прагучалі на нашым устаноўчым сходзе, была прапанова заснаваць сваю літаратурную прэмію. І яна была заснаваная. Я асабіста доўга разважаў, як бы яе назваць. Так як ТВЛ паўставала на глебе нонканфармізму, мы не маглі прызнаваць розныя “татэмныя знакі” канфармізму. Мы шукалі вобраз, які б адпавядаў нам. Нам не пасавала ні залатая, ні срэбная, ні крыштальная ўзнагарода… Падумалася: а калі гліняная. Бог стварыў чалавека з гліны, да таго ж гэта ўлюблёны матэрыял народных майстроў…
Алесь Аркуш
Інтэрв'ю выданню «Archе»// «Archе», 24 красавіка 2009

Літаратарам хацелася працягнуць нацыянальныя беларускія традыцыі, знайсці сімвал, які б адпавядаў крыўскай зямлі, працягваў ідэі Ластоўскага. Алесь Аркуш прагартаў шмат энцыклапедый, даведнікаў і ў адным з іх натрапіў на артыкул пра Вялеса: «У яго шырокае поле дзейнасці: пачынаючы ад падземнага свету і заканчваючы жывёлагадоўляй, але акрамя таго ён апекаваўся людзьмі культуры. У жывёлагадоўлі пастухі спрадвеку гралі на жалейках, дудах. І гэта нам вельмі пасавала» — распавядаў Алесь Аркуш.

Лаўрэаты

Шорт-лісты

2001

2002

2005

2006

2007

2008

2009

2010

2011

2012

2013

2014

2015

2016

2017

2018

2019

2020

2021

Цікавыя факты

Спасылкі

Зноскі

  1. 1 2 …да наступнага Глінянага Вялеса Архівавана 15 верасня 2009.// «ARCH», 24 красавіка 2009
  2. Бабіна і Севярынец прэтэндуюць на «Глінянага Вялеса» Архівавана 19 красавіка 2021.
  3. Сталі вядомы намінанты літпрэміі «Гліняны Вялес»
  4. Намінанты «Гліняны Вялес» 2010(недаступная спасылка)// «Прайдзісвет», 3 студзеня 2011
  5. Намінанты «Гліняны Вялес» 2011 Архівавана 31 студзеня 2012.// «Прайдзісвет», 13 студзеня 2012
  6. «Глінянага Вялеса» атрымаў Сяргей Рублеўскі http://nashaniva.by/?c=ar&i=105798
  7. Абвешчаны шорт-ліст «Глінянага Вялеса» http://nashaniva.by/?c=ar&i=120151
  8. Гліняны Вялес Архівавана 31 студзеня 2008.// «litaranet»
Тэмы гэтай старонкі (2):
Гліняны Вялес
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі