wd wp Пошук:

Зміцер Бартосік

Зміцер Бартосік (1969, Рыбінск, Расія) — беларускі бард, пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў Рыбінску (Расія). У школу пайшоў у казахстанскім Усць-Каменагорску. Працягнуў вучобу ў расійскім Горкім. У 1979­ годзе сям’я пераехала ў беларускі Гомель, калі ён быў трэцякласнікам. З 13 год авалодаў гітарай, вырас на песнях Высоцкага і Акуджавы. Бацькі Зміцера былі тэатраламі: бацька — рэжысёр, маці — актрыса.

Жыве ў Мінску, Беларусь.

Мае трох дзяцей.

Літаратурная творчасць

У 2002 годзе выдаў кнігу апавяданняў з уласнага жыцця «Чорны пісталет».

У кнізе «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2016) няма агульнавядомых фактаў і амаль няма вядомых сюжэтаў. Аўтар сабраў разам гісторыі, пра якія сведкі адважыліся расказаць толькі ў канцы жыцця. Тым не менш, факты і сюжэты складаюцца ў карціну Беларусі ХХ стагоддзя[1].

Аўтар кнігі «Клініка кітайскага дантыста» (2018) адпраўляецца ў падарожжа па «забытых адрасах» культуры. Ён знаходзіць сляды француза Гіёма Апалінэра ў Беларусі і беларуса Аляксандра Рыпінскага ў лонданскім Тотэнхэме, расказвае кур’ёзныя, страшныя, смешныя гісторыі пра Уладзіміра Караткевіча і іншых беларускіх пісьменнікаў, апавядае пра даўно зніклы Менск.

Дыскаграфія

Прэміі і ўзнагароды

Атрымаў літаратурную прэмію Ежы Гедройца-2017 за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы». Лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча 2017 за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы».

Зноскі

  1. svaboda.org

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Беларускамоўныя пісьменнікі
Нарадзіліся ў Рыбінску
Паэты Беларусі
Беларускамоўныя паэты
Нарадзіліся ў 1969 годзе
Асобы
Лаўрэаты прэміі імя Ежы Гедройца
Лаўрэаты прэміі імя Алеся Адамовіча
Пісьменнікі Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Пісьменнікі паводле алфавіта