wd wp Пошук:

Макс Шчур

Макс Шчур (нар. 5 снежня 1977, Брэст) — беларускі паэт, перакладчык, эсэіст.

Біяграфія

У 1994—1998 гадах вучыўся ў МДЛУ. З 1998 года жыве ў Чэхіі паблізу Прагі[3].

Творчасць

Цікавіцца тэорыяй інтэрпрэтацыі, філасофіяй мастацтва, адносінамі паміж культурай і палітыкай.[3]

Аўтар п’есы «Смерць тырана» (Мн., 1997), зборнікаў вершаў «Амфітэатр» (Прага-Гданьск, 1999), «Ранні збор»[3] (Стакгольм, 2006), кнігі прозы «Завяршыць гештальт» (Цярнопаль, 2015), шэрагу літаратуразнаўчых эсэ. Вершы М. Шчура друкаваліся ў чэшскіх, шведскіх і польскіх перакладах.

Заснавальнік інтэрнэт-часопіса niamiesta.se, дзе публікуе найперш уласныя тэксты і пераклады замежных аўтараў на беларускую.[3]

Перакладае з чэшскай — Ф. Гелнер, Л. Кліма, Б. Рэйнек, іспанскай — Ф. дэ Кеведа, Х. Л. Борхес, Ф. Гарсія-Лорка, англійскай — Л. Кэрал (абедзве часткі «Алісіяны»[3]), Э. Лір («Кніга бязглузду»[3]). Паслядоўны перакладчык англійскай літаратуры абсурду[3].

Прызнанне

Зноскі

  1. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  2. (unspecified title) Праверана 4 снежня 2021.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 Мартысевіч М. Мармазяўр…

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Нарадзіліся ў Брэсце
Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Перакладчыкі з чэшскай мовы
Асобы
Лаўрэаты прэміі імя Ежы Гедройца
Перакладчыкі з іспанскай мовы
Беларускамоўныя пісьменнікі
Перакладчыкі Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Пісьменнікі Беларусі
Перакладчыкі з англійскай мовы
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Паэты Беларусі
Беларускамоўныя паэты
Пісьменнікі паводле алфавіта
Нарадзіліся ў 1977 годзе
Нарадзіліся 5 снежня
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Перакладчыкі на беларускую мову
Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў