wd wp Пошук:

Ян Максімюк

Ян Максімюк (нар. 18 мая 1958, в. Ляхі, Падляскае ваяводства, Польшча) — беларускі журналіст, перакладчык, крытык, літаратар на Беласточчыне. Адзін са стваральнікаў літаратурнай нормы падляшскіх гаворак — падляшскай мовы.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў фізічны факультэт Варшаўскага універсітэта (1983). Працаваў настаўнікам, інструктарам і сакратаром Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку, журналістам «Нівы», перакладчыкам у амерыканскім пасольстве ў Варшаве.

Ад 1998 — на Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода ў Празе: спачатку як палітычны аналітык, ад 2008 — супрацоўнік Беларускай службы.

Літаратурная творчасць, даследчыцкая дзейнасць

Аўтар гістарычнага доследу «Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне, 1945-1950» (1994) і кнігі літаратурных эсэ «Словы ў голым полі» (2011). Рэдагаваў цыкл міні-эсэ «Сто словаў», які выйшаў кнігай у Бібліятэцы Свабоды (2017).

Пераклаў на беларускую раман Джэймса Джойса «Уліс», раман Уільяма Фолкнера «Гоман і ятра», раман Тар’ей Весаса «Лядовы палац». Пераклаў шэраг кніг з беларускай мовы на польскую (Уладзімір Арлоў, Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Адам Глобус, Алесь Разанаў).

Творы

Тэмы гэтай старонкі (12):
Перакладчыкі Польшчы
Нарадзіліся ў Гайнаўскім павеце
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Нарадзіліся 18 мая
Перакладчыкі на беларускую мову
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Перакладчыкі на польскую мову
Асобы
Журналісты Польшчы
Нарадзіліся ў 1958 годзе
Перакладчыкі з беларускай мовы