wd wp Пошук:

Віктар Казько

Ві́ктар Апана́савіч Казько́ (нар. 23 красавіка 1940, Калінкавічы, цяпер Гомельская вобласць) — беларускі празаік, журналіст.

Біяграфія

3 сям’і рабочага. У гады Другой сусветнай вайны ад выбуху бомбы загінула маці, замерзла маленькая сястрычка. Пасля вайны Віктар не прыжыўся ў новай сям’і бацькі, падлеткам сышоў з дому. Выхоўваўся ў Вільчанскім і Хойніцкім дзіцячых дамах на Усходнім Палессі. Пасля сканчэння ў 1956 годзе васьмі класаў, вучобу працягваў у Кемераўскім горным індустрыяльным тэхнікуме. Потым працаваў у шахце, у геолагаразведцы. Яго ўражанні пра гэты час рэалізаваліся ў аповесцях «Цёмны лес — тайга густая» (1973), «Дзень добры і бывай» (1974), напісаных на рускай мове.

3 1962 года ў журналістыцы, быў загадчыкам аддзела прамысловасці таштагольскай гарадской газеты «Красная Шория», літаратурным супрацоўнікам абласной газеты «Комсомолец Кузбасса», карэспандэнтам абласнога радыё. У 1970 годзе скончыў завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага. Праз год пераехаў у Мінск. 3 1971 года літаратурны супрацоўнік газет «Чырвоная змена», «Советская Белоруссия», у 1973—1976 гадах — часопіса «Неман». 3 1976 года на творчай рабоце. У 1985—1988 гадах сакратар Саюза пісьменнікаў БССР. 3 1988 года зноў на творчай рабоце. Жыве ў Мінску.

Творчасць

Друкавацца пачаў у газеце «Красная Шория» (апавяданне «Халімон», нарысы, карэспандэнцыі не выяўлены). У беларускім друку выступае з 1971 года. Творчасць мае ярка выражаную аўтабіяграфічную аснову. Ён адзін з першых у беларускай і савецкай прозе паказаў вайну праз прызму ўспрыняцця дзіцяці («Суд у Слабадзе»). Трагічныя падзеі вайны, якія захаваліся ў дзіцячай свядомасці, сталі сюжэтна-кампазіцыйным, сэнсавым, этычным цэнтрам аповесцяў пісьменніка. Яны абумовілі розныя планы апавядання — ваеннае мінулае, жорсткія траўмы, якія былі нанесены дзіцячай душы, цяжкае станаўленне юнака, імкненне пераадолець. невыносны цяжар страшэнных успамінаў. Значную ўвагу Віктар Казько аддае экалагічным праблемам: выступае не толькі за чысціню прыроды, але і за чысціню чалавечых адносін, мар, ідэалаў. Гібель прыроды, варварскія адносіны да яе знішчаюць нешта чалавечае ў самім чалавеку («Цвіце на Палессі груша», «Неруш»). Своеасаблівым падагульненнем творчых пошукаў Віктара Казько 1970—1980-х стаў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду» (1987), у якім спалучаны найбольш значныя дасягненні пісьменніка ў распрацоўцы тэмы вайны і ўзаемадзеяння з прыродай. Напісаў аповесці «Но пасаран» («Полымя». 1990. № 4), «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» («Полымя». 1991. № 9). Творам Віктара Казько ўласцівы драматызм, пераканаўчасць, псіхалагічнае заглыбленне. Вобразы, створаныя мастаком, набываюць сімвалічна-алегарычны сэнс, адкрытую публіцыстычнасць, філасафічнасць. Яго творы былі экранізаваны на кінастудыі «Беларусьфільм» («Паводка», «Сад», «Судны дзень»), перакладаліся на іншыя мовы.

Прызнанне

Творы

Экранізацыі на кінастудыі «Беларусьфільм»

Зноскі

  1. УП «Национальная киностудия „Беларусьфильм“» Архівавана 15 лютага 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калінкавічах
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Журналісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Ежы Гедройца
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Журналісты СССР
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Гліняны вялес»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф»
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Нёман»
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
Катэгорыя·Супрацоўнікі і аўтары газеты «Советская Белоруссия»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў