wd wp Пошук:

Максім Аляксандравіч Клімковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клімковіч. Максім Клімковіч (нар.21 кастрычніка 1958) — беларускі пісьменнік, драматург.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і пісьменніка. Дзед Максіма — Міхась Клімковіч быў старшынёй Саюза пісьменнікаў БССР і аўтарам словаў Дзяржаўнага гімна Беларусі. Бацька Максіма Клімковіча — Алесь Махнач.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў геадэзістам, начальнікам участка на будаўніцтве аўтамабільных дарог.

З’яўляецца аўтарам п’ес «Віта Брэвіс, ці Нагавіцы Святога Георгія», «Вольная сцэна», «Чорны квадрат» (у суаўтарстве з Міраславам Адамчыкам), дэтэктыўных аповесцяў і раманаў «Сцэнарый смерці», «Карона Вітаўта Вялікага», «Люстраная фіранка», кінараману-фарсу «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» (у суаўтарстве з Уладзіславам Ахроменкам), таксама апавяданняў. У 2008 годзе ў часопісе «Маладосць» друкаваўся прыгодніцкі раман Уладзіміра Сцяпана ў суаўтарстве з Максімам Клімковічам «Цень ангела».

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Асобы
Драматургі Беларусі
Нарадзіліся ў Мінску
Драматургі паводле алфавіта
Нарадзіліся ў 1958 годзе
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Нарадзіліся 21 кастрычніка
Вікіпедыя:Пісьменнікі без мовы твораў
Выпускнікі БНТУ
Пісьменнікі паводле алфавіта
Пісьменнікі Беларусі