wd wp Пошук:

Наста Кудасава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кудасава. Наста Кудасава, поўнае імя Настасся Фёдараўна Кудасава (нар. 25 мая 1984, Рагачоў, Гомельская вобласць) — беларуская паэтэса.

Біяграфія

Скончыла СШ № 5 г. Рагачова, аддзяленне рускай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ (2006), магістратуру БДУ па спецыяльнасці «Літаратуразнаўства» (2007). Займаецца выхаваннем дваіх дзяцей: сына Ягора і дачкі Марыі.

Творчасць

Пачала пісаць вершы з шасці гадоў. У перыядычных выданнях вершы друкуюцца з 1999 г. («Наша Ніва», «Літаратурная Беларусь», «Дзеяслоў», «Маладосць», «Верасень» і інш.). Аўтар кніг паэзіі «Лісце маіх рук» (Логвінаў, 2006), «Рыбы» (2013), «Маё невымаўля» (2016), «Вясна. Вуснам цесна» (2021). З’яўляецца ўдзельнікам альманахаў «Скрыпторый», «Літаратурны квартал», зборніку паэзіі «Яна і я», удзельнік праекту «Начная чытанка» (2007) і розных паэтычных фестываляў.

Творы перакладаліся на рускую, украінскую, англійскую, польскую, чэшскую і балгарскую мовы.

Прызнанне

Бібліяграфія

Творы

Пераклады

Рэцэнзіі

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачове
Катэгорыя·Паэтэсы
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 мая
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ