wd wp Пошук:

Мікола Папека

Міко́ла (Мікала́й Мікала́евіч) Папе́ка (нар. 28 снежня 1961, в. Турная, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі паэт, пчаляр і палітвязень.

Біяграфія

Нарадзіўся 28 снежня 1961 года ў вёсцы Турная Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Аляхновіцкую сярэднюю школу (1979), Смілавіцкі саўгас-тэхнікум (1981, па прафесіі тэхніка-пчаляра), Украінскую сельскагаспадарчую акадэмію ў Кіеве (1981—1986, па спецыяльнасці заатэхніка-пчаляра).

З 1986 года жыве ў вёсцы Лінава Пружанскага раёна. Працаваў пчаляром у лясніцтве, цяпер — на ўласнай гаспадарцы.

Заснавальнік штогадовай літаратурнай «Мядовай прэміі», пераможца якой штогод атрымоўвае пуд мёду. Член Беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза беларускіх пісьменнікаў[2].

Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Палітычны пераслед

30 лістапада 2020 года затрыманы па крымінальнай справе за ўдзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў[3]. 8 чэрвеня 2021 года асуджаны на 2 гады «хіміі» за ўдзел у карагодзе на праезнай частцы ў Брэсце 13 верасня 2020 года[4]. З 13 верасня 2021 года адбывае пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 21 у Мазыры. 16 верасня 2021 года сумеснай заявай пяццю арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі ПЭН-цэнтр, быў прызнаны палітычным зняволеным[5].

Сям’я

Жанаты, з жонкай Святланай (працуе настаўніцай) маюць двух сыноў.

Творчасць

Вершы пачаў складаць у школьным узросце, аднак усе яны былі страчаныя падчас навучання ў тэхнікуме. Друкаваўся ў часопісе «Крыніца», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», абласной і раённай перыёдыцы.

У 1999 годзе ў серыі «Брэсцкае вогнішча» выйшаў яго першы зборнік вершаў «Чарнавікі…» з прадмовай Міколы Купрэева. За выхад кнігі аўтар выказаў падзяку сваім «двукрылым фундатарам» — пчолам[6]. У 2000 годзе за гэты зборнік Мікола ўзнагароджаны прэміяй «Гліняны Вялес-99».

Бібліяграфія

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 2 студзеня 2022.
  2. Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка). Члены СБП. Саюз беларускіх пісьменнікаў. Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2015. Праверана 4 верасня 2012.
  3. Паэт-пчаляр Мікола Папека затрыманы па крымінальнай справе(нявызн.). Беларускае Радыё Рацыя. Праверана 8-6-2021.
  4. У Брэсце вынеслі чарговыя прысуды па «справе карагодаў». Трох палітвязняў вызвалілі ў залі суда(нявызн.). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (8 чэрвеня 2021). Праверана 8-6-2021.
  5. Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні сямі новых палітвязняў(нявызн.). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (16 верасня 2021).
  6. Алесь Аркуш. Пчала ўчапілася ў верас // Наша Ніва. — ліпень 2000.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Брэсцкая літаратурная мядовая прэмія
Катэгорыя·Справа карагодаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Гліняны вялес»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы