wd wp Пошук:

Алесь Пашкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пашкевіч. Алесь Пашкевіч (Аляксандр Аляксандравіч Пашкевіч; нар. 11 верасня 1972, в. Набушава, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт, празаік, літаратуразнаўца, публіцыст. Аўтар шэрагу літаратуразнаўчых манаграфій і публікацый у друку. Вершы і проза перакладаліся на рускую, украінскую, польскую, літоўскую, балгарскую, англійскую і шведскую мовы.

Біяграфія

Нарадзіўся 11 верасня 1972, в. Набушава, Слуцкі раён, Мінская вобласць. Пасля Вясейскай СШ закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1994) і аспірантуру пры ім (1997). Кандыдат філалагічных навук (1998), доктар навук (2002). Працаваў выкладчыкам у БДУ, у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», адказным сакратаром і намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Першацвет», загадчыкам аддзелу паэзіі часопіса «Нёман». 24 верасня 2002 года на пазачарговым ХIV з’ездзе Саюза беларускіх пісьменнікаў быў абраны старшынёй СБП (замест Вольгі Іпатавай). Вясной 2006 года звольнены з пасады дацэнта на філалагічным факультэце БДУ. Пагроза звальнення над Пашкевічам вісела даўно, яшчэ з таго часу, як ён актыўна ўвайшоў у палітычную кампанію Аляксандра Казуліна. 22 кастрычніка 2006 года пераабраны старшынёй Саюза беларускіх пісьменнікаў (ГА «СБП») на другі тэрмін.[1] З 2010 працуе на пасадзе першага намесніка старшыні ГА «СБП» [2], адначасова з’яўляецца кіраўніком культурна-асветніцкага праекта «Літаратурная Беларусь» пры штотыднёвіку «Новы час».[3]

Творчасць

Па словах самога Алеся Пашкевіча, публікавацца ён пачаў, як ці не ўсе літаратары-гуманітарыі, у часы студэнцтва — у газеце «Чырвоная змена» (пры якой дзейнічала літаб’яднанне «Крыніцы» і якое некалькі гадоў узначальваў). У часы Шушкевіча і Кебіча «крынічанцы» заснавалі і выдавалі штомесячны чапопіс маладых літаратараў «Першацвет», атрымліваючы ад дзяржавы ганарары і заробкі.[4] Як навуковец вывучаў беларускую паэзію 1920-х гадоў. Тэма кандыдацкай дысэртацыі — «Фэномэн узвышэнства ў беларускай паэзіі 20 стагоддзя». Літаратура беларускага замежжа была тэмай доктарскай дысэртацыі — «Канцэпцыя нацыянальнага быцця ў прозе беларускага замежжа 20 ст.» (2002)[2]

Бібліяграфія

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Асабістая старонка Алеся Пашкевіча на сайце Кто есть кто в Республіке Беларусь
  2. 1 2 Асабістая старонка Алеся Пашкевіча на сайце ГА «Саюз Беларускіх пісьменнікаў»
  3. Сайт ГА «Саюз Беларускіх пісьменнікаў»: Юбілей «Літаратурнай Беларусі» адзначылі ў Мінску
  4. Асабістая старонка Алеся Пашкевіча на сайце культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»
Тэмы гэтай старонкі (15):
Беларускамоўныя пісьменнікі
Літаратуразнаўцы Беларусі
Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Паэты Беларусі
Пісьменнікі паводле алфавіта
Публіцысты Беларусі
Кандыдаты філалагічных навук
Нарадзіліся 11 верасня
Асобы
Пісьменнікі Беларусі
Беларускамоўныя паэты
Нарадзіліся ў 1972 годзе
Нарадзіліся ў Слуцкім раёне