wd wp Пошук:

Алесь Аркуш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Козік. Алесь Аркуш, сапраўднае прозвішча Козік (нар. 28 мая 1960, Жодзіна) — беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Член беларускага ПЭН-цэнтра.

Біяграфія

Скончыў Жодзінскі політэхнічны тэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Літаратурны псеўданім — Алесь Аркуш, узяў у 1984 годзе. З 1987 года жыве ў Полацку. Уваходзіў у літаратурнае таварыства «Тутэйшыя». З 1989 выдаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў і выдавецкую суполку «Полацкае ляда». Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаху «Калосьсе». Старшыня арганізацыйнага камітэта літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес».

Піша вершы, прозу, эсэістыку, крытычныя артыкулы. Аўтар каля дзесяці зборнікаў паэзіі і трох зборнікаў эсэістыкі «Выпрабаваньне развоем» (2000), «Аскепкі вялікага малюнку» (2007), «Брызгалаўка» (разам з Барысам Козікам, 2009), раманаў «Палімпсэст» (2012), «Мясцовы час» (2014), «Захоп Беларусі марсіянамі» (2016), «Сядзіба»[2] (2017), «Спадчына»[3] (2018). Аўтар тэксту гімна горада Полацка і песень шэрагу рок-гуртоў: «Мясцовы час», «RIMA». Адзін з аўтараў штотыднёвіка «Наша Ніва», часопісаў «Arche» і «Дзеяслоў».

Алесь Аркуш член беларускага ПЭН-цэнтра[4]. Друкаваўся ў польскіх часопісах: «Kartki» (Беласток), «Czas Kultury» (Познань) і «Borussia» (Ольштын)[5].

Сям’я

Жанаты з Таццянай Козік, мае двух сыноў.

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 21 лістапада 2021.
  2. Топ-5 самых прадаваных кніг на партале Kniharnia.by за люты — budzma.by, 01.03.2017
  3. Дэдэрка С. Алесь Аркуш свой пяты раман прысвяціў Спадчыне — racyja.com, 03.05.2018
  4. http://racyja.eu/index.php?id=103&zoom=9784 Архівавана 23 кастрычніка 2013.
  5. Aleś Arkusz

Публікацыі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Нарадзіліся 28 мая
Пісьменнікі паводле алфавіта
Выдаўцы паводле алфавіта
Паэты Беларусі
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
Эсэісты паводле алфавіта
Выпускнікі БДЭУ
Эсэісты Беларусі
Беларускамоўныя паэты
Нарадзіліся ў 1960 годзе
Выдаўцы Беларусі
Асобы
Нарадзіліся ў Жодзіне