wd wp Пошук:

Ганна Севярынец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Севярынец. Ганна Канстанцінаўна Севяры́нец (нар. 23 кастрычніка 1975, Мінск[2]) — беларуская выкладчыца, журналістка і пісьменніца. Літаратуразнаўца[3], даследчыца беларускай літаратуры[4].

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася ў сям’і беларускага журналіста Канстанціна Севярынца. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, аспірантуру па кафедры рускай літаратуры. Жыве ў Смалявічах.

Працавала ў школах і гімназіях Менску, некаторы час - у камерцыйнай сферы. Затым выкладала беларускую і рускую мову і літаратуру ў Смалявіцкай раённай гімназіі. Была прызнана «Настаўнікам года Смалявіцкага раёна — 2019»[5]. Улетку 2020 года ў яе скончыўся 5-гадовы працоўны кантракт, які адміністрацыя не працягнула[6]. Гэтаму папярэднічала публікацыя верша Ганны Севярынец «А я за вас не галасавала ніколі» на сайце беларускай службы «Радыё Свабода»[7], як рэакцыі на ваяўнічя заявы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, дзе той згадваў расстрэлы тысячы чалавек у Андыжане, калі былы ўзбекскі прэзідэнт Іслам Карымаў падавіў там путч.

Прэміі

Бібліяграфія

Зноскі

  1. https://kamunikat.org/Sieviaryniec_Hanna.html
  2. Ганна Севярынец(нявызн.). Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat (25 красавіка 2015). Праверана 22 сакавіка 2022.
  3. Ганна Севярынец(нявызн.). Радыё Свабода. Праверана 21 жніўня 2019.
  4. Дзіяна Серадзюк. Ганна Севярынец: Адбываецца разбурэнне інтэлектуальнага падмурку нацыі(нявызн.). Новы Час (30 мая 2019). Праверана 21 жніўня 2019.
  5. news.tut.by Архівавана 16 лістапада 2020.
  6. svaboda.org
  7. svaboda.org
  8. «Наша Ніва» назвала людзей года: Севярынцы(нявызн.). Наша Ніва (28 снежня 2019). Праверана 28 снежня 2019.
  9. Наталья Яковенко. Белорусское Зазеркалье // Нёман : часопіс. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 2017. — № 11. — С. 176—180.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Члены Каардынацыйнай рады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Гліняны вялес»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Экслібрыс»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 кастрычніка
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных