wd wp Пошук:

Алесь Наварыч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Трушко. Алесь Наварыч (сапр. Аляксандр Іванавіч Трушко; 2 лістапада 1960, вёска Відзібор, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі празаік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Відзіборскай сярэдняй школы працаваў цесляром у Столінскай вытворча-механізаванай калоне, затым лабарантам у роднай школе. У 1978—1980 гг. вучыўся на стаматалагічным факультэце Мінскага медыцынскага інстытута. У 1985 г. скончыў аддзяленне рускай мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Настаўнічаў у Скірмантаўскай сярэдняй школе Дзяржынскага раёна (1985—1986), Малюшыцкай — Карэліцкага раёна (1986—1987). З 1988 г. — літрэдактар у часопісе «Вожык». У 1990-? гадах метадыст Рэспубліканскага цэнтра эстэтычнага выхавання. Пазней працаваў у часопісах «Бярозка», «Полымя», намеснікам галоўнага рэдактара «Выдавецкі цэнтр БДУ», у часопісе «Маладосць», зноў у часопісе «Вожык» (да 2012 года).

Творчасць

Першыя апавяданні апублікаваў у 1983 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Рабкова ноч» (1988) і «Ноч пацалункаў незалежнасці» (1989), гістарычнага рамана «Літоўскі воўк» (2005).

Прызнанне

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Столінскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта