wd wp Пошук:

Славамір Адамовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Адамовіч.

Анатоль Міхнавец чытае і каментуе верш Адамовіча на сустрэчы ў Доме літататуры на Кракаўскім прадмесці ў Варшаве

Славамір Генрыхавіч Адамовіч (нар. 8 сакавіка 1962, станц. Унежма Анежскі р-н Архангельскай вобл.) — беларускі паэт , грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», лідар арганізацыі «Правы рэванш», сябра «Таварыства вольных літаратараў»[2], актывіст Руху салідарнасці «Разам»[3].

Біяграфія

Бацькі — Генрых Адамовіч і Юзэфа Чантарыцкая. Скончыў 8 класаў Будслаўскай школы (1977), Свірскае СПТВ-17 (1979). Працаваў у Казахстане, пасля ў саўгасе «Будслаўскі». У 1980—1982 служыў у Савецкай арміі. Працаваў на Беларускай чыгунцы, на станкабудаўнічым заводзе імя Kірава ў Мінску. У 1986—1992 вучыўся на філфаку БДУ; у 1991—1995 працаваў у «Настаўніцкай газеце». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1999).

С. Адамовіч адзін са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя»[4].

У сярэдзіне 1990-х — лідар праварадыкальнай арганізацыі «Правы рэванш», якая аб’ядноўвала ў асноўным творчых людзей, прыхільнікаў беларускай гісторыі і эпатажнага сучаснага беларускага мастацтва. 

У 1996 г. атрымаў літаратурную прэмію «Гліняны вялес», заснаваную ў 1993 г. «Таварыствам Вольных Літаратараў», за зборнік вершаў «Каханне пад акупацыяй»[5].

У лістападзе 1995 г. напісаў верш «Убей президента!», за які быў арыштаваны 6 красавіка 1996 г. У турме КДБ трымаў сухую галадоўку. У зняволенні вёў дзённік, які затым выйшаў асобнай кніжкай «Турэмны дзённік». Праз 10 месяцаў, 7 лютага 1997 г., выпушчаны пад падпіску пра нявыезд. Пакаранне, да якога прыгаварыў Славаміра Адамовіча суд, фактычна абмяжоўвалася тым тэрмінам, які ён ужо адбыў у зняволенні.

У жніўні 1997 на адным з апазіцыйных мітынгаў публічна зашыў сабе рот у знак пратэсту супраць ціску ўладаў на незалежныя СМІ і незалежных журналістаў.

У 2000 знаходзіўся ў ЗША, працаваў на будоўлях Нью-Ёрку. Уваходзіў у склад Цэнтральнай Рады Беларускай Партыі Свабоды. З 2002 па 2009 жыў у Нарвегіі ў горадзе Буда (Bodø). У Нарвегіі атрымаў палітычны прытулак[6]. У ліпені 2009 вярнуўся на Беларусь.

Жыве ў Беларусі і ў Нарвегіі.

Прымаў удзел у мітынгу супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г. у Мінску. Затрыманы і пакараны адміністрацыйным арыштам на 15 сутак па арт. 23.34 ч.1 КаАП РБ — «парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў»[7].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 7. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. Прадмова да кнігі Юрыя Гуменюка «Краіна нязьдзейсьненых мараў»
  3. Адбыўся чарговы сойм Руха Салідарнасці «Разам»
  4. 30-годдзе «Тутэйшых» адзначылі ў Мінску
  5. ЛІТАРАТУРНЫЯ ПРЭМІІ БЕЛАРУСІ Архівавана 10 лістапада 2017.
  6. Славаміра Адамовіча затрымалі за жоўта-сінюю стужку Архівавана 6 жніўня 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Члены Партыі БНФ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя
Катэгорыя·Паэты XXI стагоддзя
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Наша Ніва» (1991)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Архангельскай вобласці
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Гліняны вялес»