wd wp Пошук:

Алег Грушэцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грушэцкі.

Алег Леанідавіч Грушэцкі (8 мая 1974, Мінск) — беларускі пісьменнік, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч. Адраджэнец скаўтынгу на Беларусі, адзін з заснавальнікаў «Аб’яднання беларускіх скаўтаў»[1][2]. Аўтар літаратуразнаўчых і гістарычных артыкулаў як у беларускіх, так і ў замежных навуковых выданнях. Лаўрэат шэрагу творчых прэмій[3].

Біяграфія

Нарадзіўся 8 мая 1974 г. ў Мінску. Навучаўся ў СШ № 20 (сёння гімназія № 8). У юнацтве і маладосці шмат займаўся рознымі відамі спорту[2]. Працоўную дзейнасць пачаў са старэйшага завадатара ў СШ № 140 (1992 г.).

У 1996 г. прайшоў навучанне ў РІПА (Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі) па навучальным плане «Кіраванне прадпрыемствам ва ўмовах рыначнай эканомікі» з прысваеннем кваліфікацыі «Менеджар-прадпрымальнік»[4]. Скончыў на выдатна. Пасля працаваў на заводзе сродкаў комплекснай аўтаматызацыі НВА «Гранат» менеджарам аддзела маркетынгу[2].

У 2019 г. паспяхова скончыў навучанне ў Інстытуце Польскім, сярод лепшых выпускнікоў[5][6].

Бацька траіх дзяцей[7][8]. Дачка — выхаванка мінскага беларускамоўнага садка[9].

Грамадская дзейнасць

Алег Грушэцкі з пасведчаннем Мінюсту аб рэгістрацыі «Аб’яднання беларускіх скаўтаў» у дзень атрымання пасведчання (12.08.1992)

З 1987 г. — актыўны удзельнік таварыства «Талака», якое займалася адраджэннем беларускай культуры. У 1989 г. вылучаўся на Сойме Талакі ў сябры Рады.

Напачатку 1989 г. стаў маладзёжным кіраўніком «Беларускага Вучнёўскага Саюза» («БВС»)[2].

У жніўні 1989 г. сабраў першы скаўцкi звяз (атрад), у склад якога ўвайшлi ў асноўным вучні школы № 20, а таксама сябры «БВС»[2]. Створаны атрад (які складаўся пераважна з хлопцаў і некалькіх дзяўчат) узяў назву «Касінеры», у гонар касінераў Кастуся Каліноўскага. Гэта была першая спроба адраджэння беларускага скаўтынгу.

У жніўні 1990 г. прымаў удзел у адкрыцці першага заезду першага беларускамоўнага дзіцячага летніка «Грунвальд» — урачыста ўздымаў сцяг на цырымоніі адкрыцця[10].

Напачатку 1991 г. Алегам Грушэцкім было надрукавана першае сучаснае беларускае скаўцкае выданне — газета «Скаўт Беларусі»[11].

У 1991 г. прадстаўляў Беларусь на XVII Сусветным скаўцкім Джамбары (скаўцкі злёт), які праходзіў з 8 па 16 жніўня 1991 г. ў Паўднёвай Карэі. Грушэцкі быў першым (і на той час адзіным) беларускім скаўтам, які прадстаўляў Беларусь на сусветным Джамбары (па запрашэнні Сусветнага скаўцага кіраўніцтва)[1].

У 1992 г. стаў адным з арганізатараў Устаноўчага Сойма «Аб’яднання беларускіх скаўтаў». 21 сакавіка 1992 г., падчас Устаноўчага Сойму, Алег Грушэцкі абраны сябрам Рады «АБС». 14 жніўня 1992 году ў Рэспубліканскім скаўцкім летніку «Лясун» здаў іспыты з прысваеннем кваліфікацыі Скаўт-майстра. 15 лістапада 1992 г. на сходзе па ўтварэнні Мінскай харугвы імя Вітаўта быў абраны сябрам Рады мінскай харугвы.

У ліпені 1993 г. адкрываў першы Джамбары «АБС» — запальваў Вялікае Джамбарыйскае вогнішча.

Творчасць

У юнацтве навучаўся маляванню ў беларускага скульптара Гэніка Лойкі.

У 1992 г. пачаў пісаць бардаўскія ды скаўцкія песні. У 1993 г. выступіў на «III Беларускім фестывалі бардаўскай песні»[12] (28—29 жніўня; прысвечаны Аршанскай бітве). Выканаў некалькі песень у музычным жанры блюз-рок на свае вершы і адну на верш Анатоля Сыса, пасля чаго атрымаў добрыя водгукі музычных крытыкаў[13] і быў запрошаны запісаць свае песні на «Белрадыё». Яго песні, як вершы, упершыню былі надрукаваныя ў часопісе «Першацвет» (№ 3, 1994)[14].

Некаторыя вершы Грушэцкага пакладзены на музыку[15]. Таксама ён удала спалучае ў сваёй паэзіі міжжанравы сінтэз (напрыкалад, японскі танка і акраверш), абнаўлючы такім чынам некаторыя паэтычныя формы[16].

Алег Грушэцкі піша казкі, фэнтэзі і вершы на беларускай мове[1][17]. Публікаваўся са сваімі творамі, а таксама з літаратуразнаўчымі, біяграфічнымі і публіцыстычнымі артыкуламі ў беларускіх газетах «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газета», «Культура», «Звязда», «Белорусская нива» («Сельская газета»), «Народная Воля», «Наша слова», «Новы Час», польскай «Gazeta Polska Codziennie», у часопісах «Маладосць»[18], «Буся», «Бярозка», «Вясёлка», «Першацвет», «Роднае слова», польскіх навукова-гістарычных часопісах «Mówią Wieki», «Rocznik Lubelski». Прымае ўдзел у творчых імпрэзах Паэтычнага тэатра «Арт.С»[19][20].

На думку Алега Грушэцкага, беларускую літаратуру вылучае дух таямнічасці і загадкавасці, пэўнай містычнасці і міфалагічнасці[21]. Літаратуру ён лічыць «неад’емнай часткай культуры, тым, на чым адбываецца фарміраванне свядомасці нацыі, яе выхаванне, будуецца менталітэт. А таксама фарміруецца культурны і інтэлектуальны ўзровень тых, хто падрастае»[2].

Узнагароды

Іншае

Узнагароджанне дыпл. I ступені на рэсп. конк. нав.-дасл. работ «Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў». Узнагароджвае нач. упр. па справах моладзі Мінадукацыі РБ Н. Пшанічная
Узнагароджанне дыпл. за 1-е месца ў конк. «Культурны ракурс» газ. «Літаратура і мастацтва». Разам з галоўным рэдактарам газ. «Літаратура і мастацтва» Л. Цімошык

Фільмаграфія

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2015
ф ГараШ ГараШАўтамеханік
2016
ф PARTY-zan фільм PARTY-zan фильмВайсковец, жыхар памежнага раёна

Бібліяграфія

Інтэрв’ю А. Грушэцкага на Белрадыё для «Сямейнай праграмы» пра кнігу «Рыцар Янка і каралеўна Мілана»

У зборніках

Творы

Артыкулы

Артыкулы на беларускай мове Літаратуразнаўчыя:

Біяграфічныя:

Кінематаграфічная тэматыка:

Іншыя:

Артыкулы на польскай мове

Артыкулы на рускай мове

Рэцэнзіі на творчасць

Спасылкі

Зноскі

  1. 1 2 3 Алег Грушэцкі // Народная Воля : газета. — Мн.: 7 мая 2013. — В. 3777. — № 36. — С. 8. — ISSN 2071-9647. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2013.
  2. 1 2 3 4 5 6 Юры Тамковіч. Скаўтынг у сэрцы, казкі ў душы (нявызн.). mocny.by (21 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2020. Праверана 24 лютага 2020.
  3. Героі беларускага фэнтазі вяртаюцца // Наша слова : газета. — Ліда.: ТБМ, 13 ліпеня 2022. — № 28. — С. 12.
  4. Дзяніс Марціновіч У лесе, без дзяўчат і мабільнікаў // Народная воля : газета. — Мн.: 12 жніўня 2016. — В. 4106. — № 59. — С. 4. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2016.
  5. Сярод лепшых выпускнікоў Польскага Інстытута – адзін з аўтараў «Новага Часа» (нявызн.). Новы Час (8 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2019. Праверана 9 чэрвеня 2019.
  6. Уручэнне пасведчанняў слухачам курсаў 2017/2019 (нявызн.) (недаступная спасылка). Польскі інстытут у Мінску (7 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019. Праверана 9 чэрвеня 2019.
  7. Юлія Сенькавец Анёлы не спяць(руск.)  = Ангелы не спят // Минский курьер : газ.. — Мінск: Мінгарвыканкам, 21 снежня 2012. — В. 2322. — № 144. — С. 6. — ISSN 1992—3031. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2013.
  8. 1 2 Алег Грушэцкі Каралеўна і чорны бык // Маладосць : часопіс. — 2015. — № 12. — С. 25—28. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2016.
  9. Беларусікі. Проста Марыя // Звязда : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 15 снежня 2016. — В. 28352. — № 242. — С. 12.
  10. Свэн Экдаль Грунвальдская (Таненбергская) бітва 1410 г. і яе адлюстраванне ў помніках XX ст. // Андрэй Дынько ARCHE : часопіс. — Мн.: кастрычнік 2010. — В. 97. — № 10. — С. 323. — ISSN 1392-9682. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2013.
  11. Скаўт Беларусі (нявызн.). Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956-1991). Даведнік (29 лістапада 1999). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2013. Праверана 14 верасня 2013.
  12. Юрка Копцік. Гісторыя фестываля “Аршанская бітва” // Аршанская бітва і Аршанскі фэст: гісторыя. — Орша: Цэнтр імя Філона Кміты, 2007. — С. 21—22. — 36 с.
  13. Вітаўт Мартыненка Яшчэ адна цагліна ў падмурак адраджэння // Чырвоная змена : газ.. — Мн.: 2 верасня 1993. — В. 13677. — № 83.
  14. Алег Грушэцкі Што такое скаўтынг. (Прадмова.) Вось і вечар настаў. Хай заўжды будзе так. (Вершы.) // Першацвет : часопіс. — Мн.: Полымя, 1994. — В. 16. — № 3. — С. 58—61.
  15.  “Я беларус у душы” (на словы Алега Грушэцкага) . Alexander Skory, 19 лістапада 2021.
  16. Барысюк, Т.П. Хоку і танка ў сучаснай беларускай паэзіі // Беларуская літаратура і літаратуразнаўства: зборнік навуковых артыкулаў (да 90-годдзя Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы) / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.] / уклад. Н. В. Якавенка; навук. рэд. І. В. Саверчанка. — Мн.: Інстытут літаратуразнаўства НАН Беларусі, ВД «Беларуская навука», 2022. — С. 269—278. — 507 с. — ISBN 978-985-08-2897-2.
  17. Паэты Уздзеншчыны сустрэліся з Дзяржынскімі творцамі (нявызн.). news.21.by (5 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 20 ліпеня 2012.
  18. Наста Грышчук Ударны ліпень // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 7 жніўня 2015. — В. 4831. — № 31. Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2015.
  19. Паэтычны тэатр «Арт.С» запрашае на творчы вечар (нявызн.). Новы Час (2 снежня 2018). Праверана 10 чэрвеня 2019.
  20. Інга Вінарская Прывітанне ад Таццян для «Беларускай хаткі» // Наша слова  : газ.. — Таварыства беларускай мовы, 12 лютага 2020. — В. 1470. — № 7. — С. 3. Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2020.
  21. Ганна Севярынец. VELVETавае інтэрв’ю. Слова чытачу: Алег Грушэцкі (нявызн.) (недаступная спасылка). Velvet.by (28 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2021. Праверана 25 красавіка 2015.
  22. Вынікі конкурсу артыкулаў у Вікіпедыі (нявызн.). ТБМ (28 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2015. Праверана 26 ліпеня 2015.
  23. Яўгенія Парашчанка Вынікі конкурсу артыкулаў у Вікіпедыю // Наша слова (1990) : газета. — ТБМ, 30 чэрвеня 2015. — В. 1229. — № 26. — С. 5. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2016.
  24. Вынікі рэспубліканскага конкурсу “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў” (нявызн.). час. «Роднае слова» (14 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2016. Праверана 19 лістапада 2016.
  25. Культурны ракурс // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 6 студзеня 2017. — В. 4904. — № 1. — С. 16. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2017.
  26. Бартфельд, Б. Н. Лонг-лист IV международного литературного фестиваля-конкурса «Русский Гофман2019». Проза сказочная, фантазийная // Альманах «Русский Гофман — 2019». — Калининград: Издательские решения, 2019. — С. 20. — 340 с. — ISBN 978-5-0050-8134-6.
  27. Ганна Кісліцына. 10 лучших детских книг 2019 года(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (13 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2019. Праверана 15 снежня 2019.
  28. Людміла Рублеўская. Якую кнігу пакласці дзіцяці пад ёлачку? Топ-12 беларускіх дзіцячых выданняў — 2020 (нявызн.). Звязда (30 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2020. Праверана 30 снежня 2020.
  29. Алег Грушэцкі. Цямлівы кот і шляхецкі сын (нявызн.). часопіс «Вясёлка» (4 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2015. Праверана 15 верасня 2015.
  30. Алег Грушэцкі Жаўнер і вужалка // Маладосць : часопіс. — 2015. — № 7. — С. 15—22. Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2015.
  31. Алег Грушэцкі. Вавельскі цмок (нявызн.). часопіс «Вясёлка» (12 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2016. Праверана 24 кастрычніка 2016.
  32. Алег Грушэцкі. Лепельскі цмок (нявызн.). часопіс «Вясёлка» (20 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2020. Праверана 24 кастрычніка 2016.
  33. Алег Грушэцкі. Варшаўская сірэнка (нявызн.). часопіс «Вясёлка» (11 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2020. Праверана 23 мая 2017.
  34. Алег Грушэцкі Мінскі цмок // Бярозка : часопіс. — Мн.: 2020. — В. 1100. — № 1. — С. 28—31.
  35. Казуха Ілгуха (нявызн.). часопіс «Вясёлка» (7 чэрвеня 2016). Праверана 31 снежня 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 мая
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Алег Грушэцкі
Катэгорыя·Члены Талакі
Катэгорыя·Перакладчыкі з польскай мовы
Катэгорыя·Пісьменнікі фэнтэзі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Казачнікі Беларусі