wd wp Пошук:

Анатоль Сыс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сыс.

Анато́ль Ці́ханавіч Сыс (26 кастрычніка 1959, Гарошкаў, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць — 4 мая 2005, Мінск) — беларускі паэт.

Біяграфія

Скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1982). Пасля службы ў Савецкай арміі працаваў у Веткаўскай раённай газеце, старэйшым спецыялістам на Беларускім тэлебачанні. Дэбютаваў некалькімі вершамі ў часопісе Маладосць (1986). У 1986 годзе А. Сыс разам з А.Бяляцкім, С.Адамовічам і інш. стварыў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Актыўны ўдзельнік моладзевых нефармальных аб’яднанняў 2-й паловы 1980-х гадоў — «Талака», «Тутэйшыя». Культавы беларускі паэт канца ХХ ст. Паэзія, грамадзянянская і творчая пазіцыя А.Сыса аказалі вялікі ўплыў на тагачаснае пакаленне беларускіх паэтаў.

Адзін з арганізатараў і прамоўцаў на першых дэмакратычных акцыях «Дзяды» 1987—1988 гг. і мітынга супраць разбурэння Верхняга Горада ў Мiнску[1].

Памёр А. Сыс ад сардэчнага прыступу на сваёй мінскай кватэры. Пахаваны ў роднай вёсцы — Гарошкаў.

Бібліяграфія

Ацэнкі

У сваіх успамінах Валянціна Якімовіч адзначае, што яе «прыцягвалi i прыцягваюць да паэзii Анатоля Сыса мудрасць i, да наiўнасцi, надзвычайная шчырасць, прастата й узнёсласць, рамантычнае, вытанчана-пажадлiвае ўспрыняцце свету, непераадольная прага да жыцця й усведамленне яго найабмежаванасцi, iмпульсiўнасць i безабаронная, амаль дзiцячая, даверлiвасць у адносiнах да чытача»[2].

Зноскі

  1. Сяржук Вітушка
  2. В. Якімовіч. «Я такi, якi ёсць…» // Верасень: Літаратурна-мастацкі часопіс. № 23. 2020

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 4 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцкім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Асобы