wd wp Пошук:

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны

2 Корпус
Корпус № 2

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны — установа вышэйшай адукацыі ў Гомелі, другі ўніверсітэт Беларусі па часе стварэння. Галоўны корпус (1973, архітэктар С. Пеўны) размешчаны па Савецкай вуліцы, 104. Належыць да тыпу «класічных» універсітэтаў. Адкрыты ў 1930 годзе.

Агульныя звесткi

У склад структуры ГДУ імя. Ф. Скарыны ўваходзяць: 12 факультэтаў; Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, Інстытут Канфуцыя пры ўстанове адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»; 2 навукова-даследчых інстытута; больш за 20 навукова-даследчых лабараторый; 45 студэнцкіх навукова-даследчых падраздзяленняў; 43 кафедры; агульнаўніверсітэцкі музей-лабараторыя Францыска Скарыны, 7 музейных экспазіцый факультэтаў, аспірантура, дактарантура.

Для паступлення ў ГДУ неабходна паспяхова здаць цэнтралізаванае тэставанне.

Буйнейшая ВНУ рэгіёну вядзе падрыхтоўку па 36 акрэдытаваным спецыяльнасцях І ступені вышэйшай адукацыі, 56 спецыялізацыях і 27 акрэдытаваным спецыяльнасцях ІІ ступені вышэйшай адукацыі, праводзіць перападрыхтоўку па 11 спецыяльнасцях. Падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі вядзецца ў аспірантуры па 46 спецыяльнасцях, у дактарантуры — па 6 спецыяльнасцях. Ва універсітэце навучаецца каля 7700 студэнтаў, з іх каля 4500 на дзённай форме і каля 2500 — на завочнай, каля 500 магістрантаў, больш за 100 аспірантаў, 6 дактарантаў (чэрвень 2020 года). У комплексе ГДУ працуе больш за 1300 супрацоўнікаў, у тым ліку прафесарска-выкладчыцкі склад (ППС) (без уліку сумяшчальнікаў) — больш за 600 чалавек. У ліку ППС і навуковых работнікаў 4 члена-карэспандэнта НАН Беларусі, 45 дактароў навук, 33 прафесара, 233 кандыдата навук, 218 дацэнтаў.

Універсітэт уваходзіць у структуру Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У сусветным рэйтынгу універсітэтаў «Webometrics» на студзень 2020 г. ГДУ імя. Ф. Скарыны займае 3758-е месца і ўваходзіць у 13 % лепшых устаноў адукацыі свету. У 2014 годзе агенцтва «Эксперт РА» прысвоіла ГДУ рэйтынгавы клас «D» азначае «прымальны ўзровень» падрыхтоўкі выпускнікоў.

Асноўныя вучэбныя памяшканні размешчаны ў пяці карпусах, тры з якіх знаходзяцца на вул. Савецкай, адзін на вул. Песіна і адзін на вул. Кірава. Асобнымі карпусамі з’яўляюцца спартыўны комплекс (корпус № 6), студэнцкая сталовая і прафілакторый (у будынку якога знаходзіцца таксама медыцынскі пункт).

Факультэты

Гісторыя

У 1930 годзе пастановай ЦВК БССР было прынята рашэнне аб адкрыцці ў Гомелі аграпедагагічнага інстытута. Да 1933 года інстытут вёў падрыхтоўку настаўнікаў з 2-гадавым тэрмінам навучання. У 1933 годзе пераўтвораны ў педагагічны інстытут з 3-гадавым тэрмінам навучання, у 1934 — з 4-гадовым. У 1939 годзе педінстытуту прысвоена імя В. П. Чкалава.

У 1969 годзе інстытут пераўтвораны ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт.

У 1988 годзе ўніверсітэту прысвоена імя беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны.

У 1990-я гады было адкрыта 10 новых спецыяльнасцяў. Па ініцыятыве рэктара Л. А. Шеметкова ў ГДУ ўпершыню былі адкрыты парады па абароне дысертацый і дактарантура. З кастрычніка 1999 г. стаў выдавацца часопіс «Весткі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны». Значна пашырылася міжнароднае супрацоўніцтва. У 1994 г. універсітэт выйграў грант праграмы ТЭМПУС ў памеры 1 млн даляраў, сумесна з універсітэтамі Клермон-Ферана.

У 1995 годзе на аснове дагавораў аб супрацоўніцтве паміж ГДУ імя Ф. Скарыны і Аверньскім універсітэтам Клермон-1 (горад Клермон-Феран, Францыя) быў створаны Франка-беларускі інстытут кіравання.

У снежні 2017 года ў ГДУ імя Ф. Скарыны пры падтрымцы Нанкінскім універсітэт навукі і тэхналогій (горад Нанкін, КНР) быў адкрыты Інстытут Канфуцыя.

У 2017 годзе на базе Шанхайскага прафесійнага інстытута індустрыі, камерцыі і замежных моў адкрыўся філіял ГДУ імя Ф. Скарыны — Гомельскі інстытут.

У 2018 годзе ў ГДУ імя Ф. Скарыны адкрыўся Цэнтр навучання кітайскай мове.

Рэктары

Вядомыя выкладчыкі і супрацоўнікі

Вядомыя выпускнікі

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Універсітэты Гомеля
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аб’екты, названыя ў гонар Францыска Скарыны
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1930 годзе
Катэгорыя·Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны