wd wp Пошук:

Нацыянальная кніжная палата Беларусі

Нацыянальная кнiжная палата Беларусi была створана ў адпаведнасцi з пастановай СНК ССРБ ад 15 верасня 1922 года «Аб зацверджанні Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі і абавязковай рэгістрацыі ўсіх твораў друку, якія знаходзяцца ў межах ССРБ».

На першым этапе на Беларускую кнiжную палату ўскладалiся функцыi атрымання, рэгiстрацыi i размеркавання абавязковых экземпляраў. З’яўляючыся структурным падраздзяленнем бiблiятэкi, палата будавала сваю работу ў цесным кантакце з аддзелам беларускай лiтаратуры i бiблiяграфii.

Пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 23 верасня 1992 г. Дзяржаўная кнiжная палата Рэспублiкi Беларусь перайменавана ў Нацыянальную кнiжную палату Беларусi.

Асноўнымi накiрункамi дзейнасцi з’яўляюцца: атрыманне бясплатнага абавязковага экземпляра ўсёй друкаванай прадукцыi, якая выдаецца ў Рэспублiцы Беларусь; кантроль за паўнатой рассылкi; дзяржаўная рэгiстрацыя i статыстычны ўлiк усёй выдавецкай прадукцыi; стварэнне дзяржаўнай унiверсальнай бiблiяграфiчнай iнфармацыi — сiстэмы паказальнiкаў — «Летапiсу друку» па ўсiх вiдах выданняў i рэтраспектывы; стварэнне дзяржаўнага страхавога фонду выданняў на базе абавязковага экземпляра; стандартызацыя ў галiне выдавецкай справы, палiграфii, кнiжнага гандлю, бiблiяграфii; мiжнародная дзейнасць.

Асновай, на якой будуецца ўся бiблiяграфiчная дзейнасць, з’яўляюцца абавязковыя экземпляры друкаваных выданняў, якiя атрымлiвае Палата ў адпаведнасцi з пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Усе палiграфiчныя прадпрыемствы, незалежна ад формы ўласнасцi, штодзённа высылаюць бясплатныя экземпляры, колькасць якiх штогод павялiчваецца. Дэманапалiзацыя выдавецкай дзейнасцi пазiтыўна спрыяла стварэнню ўмоў для ўзнiкнення новых выдавецтваў, выдавецкiх устаноў, колькасць якiх узрасла ў параўнаннi з пачаткам 1990-х гадоў ХХ стагоддзя амаль у 20 разоў.

Мiжнародная стандартная нумарацыя кнiг — важная галiна працы Нацыянальнай кнiжнай палаты Беларусi.

Нацыянальнае агенцтва створана ў 1993 г. i з’яўляецца неабходным iнструментам для ўсiх выдаўцоў, кнiгагандляроў. У сучасны момант нумары ISBN прастаўляюцца не толькi на кнiгi i брашуры, якiя выдаюцца на традыцыйных носьбiтах, але i на асобныя вiды электронных выданняў, вiдэаматэрыялы.

Iснуе патрэбнасць у стварэннi Нацыянальнага агенцтва стандартнай нумарацыi серыяльных выданняў ISSN i звязана яна з тым, што вельмi хутка павялiчыцца колькасць новых перыядычных выданняў (часопiсы, газеты, бюлетэнi). Напрыклад, у 1990 г. выдавалася 40 часопiсаў, 89 бюлетэняў, 224 газеты, а ў 2001 г. — адпаведна 290, 77, 633. Стварэнне такога агенцтва дасць магчымасць iнфармаваць сусветнае супольнiцтва аб усiх серыяльных выданнях (часопiсы, газеты, бюлетэнi), якiя выходзяць на тэрыторыi нашай дзяржавы, з iншага боку, у межах праграмы Унiверсальнага бiблiяграфiчнага ўлiку мы атрымаем магчымасць доступу да баз даных серыяльных выданняў розных краiн свету.

Ажыццяўляецца з 1992 г. фармiраванне базы даных аб перакладной лiтаратуры, якая выдаецца на тэрыторыi Беларусi, звесткi аб выданнях накiроўваюцца ў ЮНЭСКА, якiя ў сваю чаргу адлюстроўваюцца ў штогоднiм мiжнародным паказальнiку «Index Translationum».

Афіцыйны сайт

Сайт Нацыянальная кніжная палата Беларусі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Дзяржаўныя арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Літаратура Беларусі