wd wp Пошук:

Польскі інстытут у Мінску

Польскі інстытут у Мінску (польск.: Instytut Polski w Mińsku) — польская культурная ўстанова з дыпламатычным статусам, якая дзейнічае пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Польшча[1][2]. Адзін з 25 Польскіх інстытутаў па ўсім свеце[3]. Рашэнне пра адкрыццё Польскага інстытута ў Мінску была прынята Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча ў лютым 1994 года[4].

Сфера дзейнасці

«Нацыянальнае чытанне» ў Мінску (2017 г.). Чытае Матэвуш Адамскі, дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску (2016—2018гг.)

Пры інстытуце дзейнічаюць двухгадовыя курсы польскай мовы і культуры[2]. Заняткі праводзяць выкладчыкі і прафесары беларускіх універсітэтаў, а таксама лектары з Польшчы. Моўныя курсы інстытут таксама праводзіць у сваіх філіялах — у Маладзечна, Віцебску і Магілёве. Па сканчэнню курса выдаецца пасведчанне аб заканчэнні курсаў[2][5]. У адпаведнасці з Агульнаеўрапейскай кампетэнцыяй валодання замежнай мовай (Common European Framework of Reference, CEFR) узровень выкладання мовы інстытутам адпавядае узроўню A2; для славянамоўных краін, якой з’яўляецца і Беларусь, — ўзроўню B1.

Таксама пры інстытуце працуе бібліятэка, у якой прадстаўлена літаратура на польскай мове і перыядычныя выданні Польшчы[4]. Працуе відыётэка фільмаў на польскай мове[1] .

Установа займаецца папулярызацыяй дасягненняў польскай культуры, гісторыі і навукі, прэзентацыяй і аховай польскай спадчыны, наладжваннем і развіццём кантактаў, абменам вопытам і падтрымкай дыялогу паміж Польшчай і Беларуссю[6].

Штогод Інстытут рэалізуе звыш за 100 разнастайных праектаў з удзелам творцаў, навукоўцаў і экспертаў з Польшчы і Беларусі[6]. Толькі за першыя 20 год сваёй працы на Беларусі Польскі інстытут у Мінску правёў больш за 2000 самых розных мерапрыемстваў ва ўсіх кутках краіны, сярод якіх: навукова-гістарычныя семінары і канферэнцыі; гістарычныя, мастацкія і фота-выставы; канцэрты класічнай, сучаснай, джазавай, фальклорнай і актуальнай музыкі; спектаклі розных польскіх тэатраў; паказы шэдэўраў польскага кінамастацтва; выданне перакладзеных на беларускую мову твораў польскай навуковай і мастацкай літаратуры[4].

З 2017 года Інстытут польскі ў Мінску арганізуе польска-беларускія чытанні, якія праводзяцца ў рамках праекта «Нацыянальнае Чытанне» — польская грамадская акцыя, мэтай якой з’яўляецца папулярызацыя ведаў польскай нацыянальнай літаратуры. Акцыя арганізавана ў 2012 годзе прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім[7].

Дырэктара інстытута

Цэзары Карпіньскі, дырэктар інстытуту з 2018г.

Спасылкі

Зноскі

  1. 1 2 Польскі Інстытут у Мінску(нявызн.). Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча. Праверана 11 чэрвеня 2019.
  2. 1 2 3 Сярод лепшых выпускнікоў Польскага Інстытута – адзін з аўтараў «Новага Часа»(нявызн.). Новы Час (8 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2019. Праверана 9 чэрвеня 2019.
  3. Гурневіч Д. Польшча замяняе ў Менску яшчэ аднаго важнага дыплямата(нявызн.). Радыё Свабода (25 лютага 2018). Праверана 11 чэрвеня 2019.
  4. 1 2 3 Міхальчук Л. По случаю юбилея(руск.) . Белорусы и рынок (21 красавіка 2014). Праверана 10 чэрвеня 2019.
  5. Тимощенко А. 6 мест, где можно бесплатно выучить иностранный язык в Минске(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (27 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2018. Праверана 11 чэрвеня 2019.
  6. 1 2 Пра нас(нявызн.) (недаступная спасылка). Польскі інстытут у Мінску. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2019. Праверана 11 чэрвеня 2019.
  7. Грушэцкі А. Першыя польска-беларускія чытанні прайшлі ў Мінску(нявызн.). Новы Час (3 верасня 2017). Праверана 11 сакавіка 2019.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·Палякі на Беларусі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1994 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы Мінска
Катэгорыя·Вывучэнне польскай мовы