Жыццё знакамітых людзей Беларусі — папулярная і прэстыжная[1][2] серыя біяграфічных кніг выдавецтва «Мастацкая літаратура». Серыя з’яўляецца візітнай карткай выдавецтва[3].
Серыя заснавана ў 2004 годзе[4]. Аўтары праекта — Уладзіслаў Мачульскі, Віктар Праўдзін, Віктар Шніп[5].
Выпуск ажыццяўляецца па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.