wd wp Пошук:

Марыя Міхайлаўна Міцкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міцкевіч.

Марыя Міхайлаўна Міцкевіч (13 жніўня 1951, Мінск) — беларуская публіцыст, педагог. Даследчыца творчасці Якуба Коласа і Янкі Маўра.

Біяграфія

Марыя Міцкевіч — унучка Якуба Коласа (па бацьку) і Янкі Маўра (па маці)[1]. Яе маці Наталля Іванаўна — дачка Янкі Маўра, а бацька Міхась Канстанцінавіч — сын Якуба Коласа.

Вучылася ў сярэдняй школе № 49 Мінска, затым у школе № 64 з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы. У 1973 годзе скончыла матэматычны факультэт БДУ[2].

Працавала матэматыкам, малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук БССР (1973—1992), у Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны (1992, даследавала культурную спадчыну беларускай эміграцыі), выкладчыкам вышэйшай матэматыкі ў Інстытуце кіравання і прадпрымальніцтва.

Была дэпутатам Першамайскага раённага Савета г. Мінска, членам камісіі па культуры, адукацыі і справах моладзі (1990—1995). Ініцыятар стварэння і нязменны старшыня Дзіцячага фонду духоўнага і культурнага адраджэння «Сакавік» (1993). Бярэ ўдзел у працы іншых грамадскіх арганізацый — БНФ «Адраджэньне» (з 1989), Аб’яднанні беларусаў свету «Бацькаўшчына» (з 1990), Грамадскага навукова-аналітычнага Цэнтра «Беларуская перспектыва»(1995—1999), Міжнароднага фонду Якуба Коласа (з 1997), Грамадствы «Беларусь — Ірландыя» (з 1998)[3].

Выходзячы замуж, захавала прозвішча дзеда — класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа (Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча). Актыўна займаецца папулярызацыяй яго творчасці: публікацыі ў перыядычным друку, лекцыі, сустрэчы. Замужам, трое дзяцей. Выкладае ў Мінскім інстытуце кіравання[4].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Гнілазуб В.В.. Марыя Міцкевіч: «Мае дзядулі – Янка Маўр і Якуб Колас» (нявызн.). СБ. Беларусь сегодня (10 мая 2013). Праверана 22 снежня 2018.
  2. Рябава І.. Мария Мицкевич: «Я — внучка Коласа и Мавра» (нявызн.) (недаступная спасылка). Вечерний Бобруйск (20 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2016. Праверана 22 снежня 2018.
  3. Мицкевич Мария (нявызн.). Кто есть кто в Беларуси (29 кастрычніка 1999). Праверана 22 снежня 2018.
  4. Кірдзяшкіна К.. Мария Мицкевич: Якуб Колас - душа белорусского народа (нявызн.). 21.by (10 студзеня 2013). Праверана 22 снежня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выпускнікі механіка-матэматычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 жніўня
Катэгорыя·Супрацоўнікі Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута матэматыкі НАНБ
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага інавацыйнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў