wd wp Пошук:

Дзяніс Аляксандравіч Марціновіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марціновіч. Дзяніс Аляксандравіч Марціновіч (нар. 8 жніўня 1986, Мінск, Беларусь) — беларускі гісторык, літаратурны і тэатральны крытык, журналіст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і пісьменніка Алеся Марціновіча. Мае брата Ягора, журналіста. Вучыўся ў Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Скончыў Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2004). Як пераможца рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі быў залічаны без экзаменаў на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў у 2009 годзе з чырвоным дыпломам. У 2010 годзе закончыў магістратуру, а ў 2013-м — аспірантуру БДУ па спецыялізацыі «ўсеагульная гісторыя». У 2015 годзе пад кіраўніцтвам прафесара Алега Яноўскага абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Становление советской высшей школы (1917 — середина 1930-х гг.)».

У 2010—2013 гадах з’яўляўся аглядальнікам газеты «Літаратура і мастацтва». З 2016 года — рэдактар партала TUT.BY.

Творчасць

Друкуецца з 1999 года. Піша на беларускай і рускай мовах.

Аўтар кніг:

У іх даследуюцца асобы трынаццаці жанчын, якіх кахаў Уладзімір Караткевіч. Імёны некаторых з іх уведзены ў навуковы зварот упершыню.

Друкаваўся ў часопісах «Беларуская думка», «Бярозка», «Дзеяслоў», «Маладосць», «Мастацтва», «Нёман», «Полымя», «Роднае слова», газетах «Культура», «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газета» і іншых.

Прызнанне

Зноскі

  1. Яна Багданава 6 авторов получили Первую национальную литературную премию(руск.) . СБ. Беларусь сегодня (6 верасня 2015). Праверана 6 верасня 2015.
  2. Аўтар «Нашай Нівы» стаў уладальнікам Першай нацыянальнай літаратурнай прэміі(нявызн.). Наша Ніва (6 верасня 2015). Праверана 7 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Выпускнікі Ліцэя БДУ
Літаратуразнаўцы Беларусі
Кандыдаты гістарычных навук
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Асобы
Нарадзіліся ў Мінску
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Гісторыкі Беларусі
Вучоныя паводле алфавіта
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі
Выпускнікі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
Нарадзіліся 8 жніўня
Нарадзіліся ў 1986 годзе
Журналісты Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Тэатральныя крытыкі Беларусі