wd wp Пошук:

Нявеста для Базыля

«Нявеста для Базыля» — зборнік казак беларускіх аўтараў. Кніга выдадзена ў 2017 годзе, выдавецтва «Мастацкая лiтаратура», па заказе Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Укладальніца зборніка — Аксана Спрынчан[1].

Афармленне

Афармленне серыі — Уладзімір Жук. Мастацкі рэдактар — Надзея Барай

Вокладку кнігі упрыгожвае малюнак Элеаноры Ляхновіч — ілюстрацыя да казкі «Жаўнер i вужалка». Над ілюстрацыямі да кнігі працавалі мастакі Алег Аблажэй, Вольга Барай, Надзея Барай, Элеанора Ляхновіч, Міхась Дайлідаў, Валянцін Макаранка, Вольга Дзятко[2].

Змест

Зборнiк адметны тым, што ў ім прадстаўлены не толькi добра вядомыя ў «казачным жанры» аўтары, але чытачу адкрываюць і новыя імёны. Сярод аўтараў — Генадзь Аўласенка, Анатоль Зэкаў, Алег Аблажэй, Алег Грушэцкі, Таццяна Барысюк, Мікола Кандратаў і іншыя[3].

Казкі

Дадатковая інфармацыя

Кніга стала паспяховай і карыстаецца попытам[6].

У верасні 2018 года экзэмпляр кнігі з аўтарскімі аўтографамі быў перададзены ў дар пісьменнікамі Алегам Грушэцкім і Аксанай Спрынчан у бібліятэку школы № 3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску Падляшскім (Польшча)[7].

У 2022 годзе кніга ўвайшла ў рэкамендаваны беларускім дзіцячым часопісам «Жэўжык» спіс кніг да чытання для дзяцей 6—9 гадоў[8].

Зноскі

  1. Нявеста для Базыля (нявызн.). Мастацкая лiтаратура (3 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2019. Праверана 8 красавіка 2018.
  2. Грушэцкі, 2018, с. 3
  3. 1 2 Людміла Рублеўская. Люстэрка для песнi (нявызн.) (22 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2020. Праверана 23 снежня 2017.
  4. Наста Грышчук Ударны ліпень // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 7 жніўня 2015. — В. 4831. — № 31. Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2017.
  5. Грушэцкі, 2018, с. 7
  6. Ольга Поклонская В плену у сказки // Вечерний Минск : газета. — Мн.: Мінгарвыканкам, 12 ліпеня 2018. — В. 12791. — № 28. — С. 15. Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2018.
  7. Беларускія аўтары падаравалі кнігі школьнікам з Бельску-Падляшскага (нявызн.). Новы Час (12 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2018. Праверана 2 кастрычніка 2018.
  8. Кнігі для чытання. Для дзяцей на ўзрост 6—9 гадоў (нявызн.). Жэўжык (24 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2022. Праверана 7 ліпеня 2022.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Літаратурныя творы Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта