«Краіна Вымярэнія» — адукацыйная казка пра спосабы і адзінкі вымярэння. Аўтар кнігі — Алег Грушэцкі, ілюстратар — Віктар Козел. Выдавецтва «Кнігазбор», 2019 год. Для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту[2][3].
Кніга была выдадзена ў 2019 годзе і падрыхтавана адмыслова да пачатку навучальнага года з мэтай дапамагчы маленькiм школьнiкам хутчэй i не сумна засвоiць адзiнкi вымярэння[4]. Для беларускага кніжнага рынка кніга стала па свойму унікальнай[5].
Прэзентацыя кнігі адбылася 10 лістапада 2019 года на курсах беларускай мовы «Мова Нанова Дзеткам»[6].
Праз казачныя гісторыі ў займальнай і даступнай форме[7] дзеці маюць магчымасць даведацца пра спосабы і адзінкі вымярэння (даўжыня, шырыня, вышыня), вагі і аб’ёму (кілаграмы, літры), адзінкі вымярэння часу (гадзіны, хвіліны), а дзякуючы беларускім прымаўкам і прыказкам спазнаюць і лепш запомняць, чым адрозніваюцца месяцы і поры года[8].
Веды ў кнізе пададзены праз казачныя апавяданні, дзе галоўныя героі — насельнікі казачнага лесу (мядзведзь, вожык, зайка, ліска, лось, вавёркі і інш.). Кожнае апавяданне сканчаецца лагічным пераходам у наступную тэму, утвараючы такім чынам адзінае арганічнае цэлае, дзе ўсе гісторыі паміж сабою лагічна злучаны[9].
Яскравыя пазнавальныя ілюстрацыі дапамагаюць дзецям лепш засвоіць веды, якія спатрэбяцца ў дарослым жыцці[3][4].