wd wp Пошук:

Гэнік Лойка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лойка.

Гэнік Лойка, сапр.: Генадзь Станіслававіч Лойка (9 сакавіка 1962, в. Мікелеўшчына, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі скульптар.

Біяграфія

Скончыў гімназію-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка (1980), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1986). Вучыўся ў Леаніда Давідзенкі і Анатоля Анікейчыка. Выкладаў у Мінскай сярэдняй школе № 185 з архітэктурна-мастацкім ухілам[1]. Працаваў у Музеі народнага дойлідства і побыту, у Заслаўскім гісторыка-культурным запаведніку, у мастацкім каледжы імя І. Ахрэмчыка, у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. Глебава[2].

Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1993 г.

Творчасць

Помнік Тадэвушу Касцюшку (Косава) паводле праекта Гэніка Лойкі
Гэнік Лойка

З 1987 года ўдзельнічае ў мастацкіх выстаўках.

Працуе ў манументальнай і станкавай скульптуры, а таксама ў дробнай пластыцы. Найбольш вядомыя творы:

У 2014 годзе да 500-й гадавіны адзначэння перамогі ў Аршанскай бітве распрацаваў юбілейны бронзавы медаль[9].

Гэнік Лойка — стваральнік унікальных скульптурных пленэраў «Легенды з пяску»[10], падчас якіх на пясчаных кар’ерах ці на берагах рэчак скульптары і проста ахвочыя лепяць гіганцкія скульптуры; таксама плануе зрабіць вялікую скульптуру з пяску ў гонар 1000-годдзя Літвы[11].

У студзені 2015 года у двары дома, дзе жыве, стварыў снежную скульптуру галавы князя (караля) з бел-чырвона-белым сцягам[12][13].

У сакавіку 2021 года вырабіў у Нью-Ёрку бюсты Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўскага, адлітыя з бронзы[14]. 26 сакавіка 2022 на ўрачыстай імпрэзе святкавання Дня Волі бюсты былі ўсталяваныя каля будынка Катэдральнага сабора Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы cв. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку (401 Атлантык Авэню, Бруклін)[15].

Грамадская дзейнасць

Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984), з’яўляючыся адным з яго арганізатараў[16]. Быў актыўным удзельнікам таварыства «Талака»[17], якое займалася адраджэннем беларускай культуры.

21 лютага 2013 года судом Фрунзенскага раёна Мінску быў арыштаваны на пяць сутак за акцыю ў падтрымку беларускамоўнай адукацыі, якую Гэнік правёў у Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, каля сталічнай беларускамоўнай гімназіі № 4. Суддзя Людміла Лапо прызнала яго вінаватым у правядзенні несанкцыянаванага пікета (арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях)[18]. Тэрмін адбываў у турме на Акрэсціна. Арышт быў першым у яго жыцці. Выйшаў 26 лютага. Сярод тых, хто сустракаў Лойку каля турмы на Акрэсціна, былі вядомы педагог Лявон Баршчэўскі і намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Юры Беленькі, які ў свой час быў калегам Лойкі па «Талацэ»[19].

1 лістапада 2020 года быў затрыманы падчас марша «Дзяды супраць тэрору», атрымаў 20 сутак адміністрацыйнага арышту з адбываннем на Акрэсціна[20][21].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[22].

Зноскі

  1. Скульптару Гэніку Лойку пагражае звальненьне з працы
  2. Анкета свабоды: Гэнік Лойка
  3. Першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касьцюшку ўрачыста адкрылі ля Косава // Радыё Свабода, 12 мая 2018
  4. Бюст Алеся Адамовіча у пас. Глуша (2019)
  5. На малой радзіме Алеся Адамовіча за народныя грошы паставілі першы ў Беларусі помнік клясыку
  6. Помнік Францыску Скарыну ў Кішынёве будзе ўстаноўлены ў лістападзе (нявызн.). БЕЛТА (24 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2017. Праверана 2 жніўня 2017.
  7. Мемарыяльная шыльда, якая будзе ўсталявана ў Празе на доме, дзе жыла Ларыса Геніюш
  8. Шыльда Ларысы Геніюш у Празе пакуль не з’явілася Архівавана 17 студзеня 2021.
  9. Юбілейны бронзавы мэдаль да слаўнае Перамогі пад Воршай! (нявызн.). Iмбрык (21 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2014. Праверана 12 кастрычніка 2014.
  10. Будзьма разам/Каляндар культуры
  11. Літва пясчаная
  12. Фотофакт: У адным зь менскіх двароў зьявілася сьнежная скульптура караля зь бел-чырвона-белым сьцяга (нявызн.). Радыё «Свабода» (24 студзеня 2015). Праверана 7 сакавіка 2019.
  13. Арцём Лява. Генік Лойка: Прымушайце людзей размаўляць з сабой па-беларуску (нявызн.). Новы Час (9 сакавіка 2015). Праверана 7 сакавіка 2019.
  14. Гэнік Лойка вырабіў у Нью-Ёрку бюсты Касцюшкі і Каліноўскага (нявызн.). Наша Ніва (10 сакавіка 2021). Праверана 30 чэрвеня 2021.
  15. У ЗША адкрылі помнікі ў гонар Касцюшкі і Каліноўскага (нявызн.). Новы Час (27 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2022. Праверана 27 сакавіка 2022.
  16. Радыё Свабода: Гісторыя аднаго цуду: Гэнік Лойка
  17. Сведкі. 1980-я. Талака (нявызн.). БелСат (10 мая 2015). Праверана 7 сакавіка 2019.
  18. А. Серада. Мінскага скульптара Генадзя Лойку пасадзілі на пяць сутак (нявызн.). БелаПАН (21 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2014. Праверана 12 кастрычніка 2014.
  19. Аксана Рудовіч, Ірына Арахоўская. У скульптара Лойкі ў турме з’явіліся задумы новых скульптур (нявызн.). Наша Ніва (26 лютага 2013). Праверана 7 сакавіка 2019.
  20. Грушэцкі А.. Затрымалі скульптара Гэніка Лойку. Ён у Заводскім РУУС (нявызн.). Новы Час (1 лістапада 2020). Праверана 21 студзеня 2021.
  21. Грушэцкі А.. Скульптар Гэнік Лойка на Акрэсціна. Прысуд — 20 сутак (нявызн.). Новы Час (3 лістапада 2020). Праверана 21 студзеня 2021.
  22. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Члены Талакі
Катэгорыя·Члены Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мастоўскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава