wd wp Пошук:

Вінніца

Ві́нніца (укр.: Вінниця) — горад абласнога значэння, адміністрацыйны цэнтр Вінніцкай вобласці Украіны. Плошча 79,94 км². Насельніцтва 369 160 чал. (2009). Знаходзіцца за 199 км на паўднёвы захад ад Кіева. Чыгуначны вузел.

Гісторыя

Заснавана ў 2-й палове XIV ст. літоўскімі князямі Карыятавічамі. У 1395 годзе ўключана ў Вялікае Княства Літоўскае, пасля Люблінскай уніі (1569) у складзе Кароны. У XV—XVI ст. неаднаразова спусташалася татарамі. У 1640 годзе атрымала магдэбургскае права.

З 1793 года ў Расійскай імперыі, цэнтр павета Брацлаўскага намесніцтва, з 1798 — Падольскай губерні. Была значным гандлёвым цэнтрам Падоліі.

З 1917 года ў складзе Украіны. У 1918—1920 гадах акупіравана нямецка-аўстрыйскімі войскамі, белагвардзейцамі. З 1932 года цэнтр вобласці. Гл. таксама Вінніцкая трагедыя.

У Вялікую Айчынную вайну ў 1941—1944 гадах акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Узброеныя сілы Расіі 14 ліпеня 2022 года нанеслі ўдар ракетамі марскога базіравання «Калібр» па будынку гарнізоннага дома афіцэраў у Вінніцы[2].

Асвета

Транспарт

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2021 рокуКиїв: Державна служба статистики України.
  2. tass.ru

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гарады Вінніцкай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вінніца