wd wp Пошук:

ФК Макслайн Рагачоў

«Макслайн» — беларускі футбольны клуб з горада Рагачоў, заснаваны ў 1983 годзе. Па выніках сезона 2022 клуб атрымаў месца ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

Да 1991 года гуляў у Чэмпіянаце БССР, у 1992 годзе трапіў у новаствораную Трэцюю лігу чэмпіянату Беларусі. Пасля паспяховага сезона 1996 клуб перайшоў у Першую лігу, дзе гуляў да 2005 года. У сезоне 2005 страціў месца ў Першай лізе і па фінансавых прычынах спыніў існаванне.

Пасля футбольны клуб з Рагачова ўдзельнічаў у чэмпіянаце Гомельскай вобласці. У красавіку 2014 года клуб пад назвай «МКК-Дняпро» папоўніў склад удзельнікаў Другой лігі[1], але чэмпіянат клуб пачаў ужо як «Рагачоў-МКК». У выніку клуб апынуўся ў сярэдзіне табліцы, заняўшы 15 месца з 24.

У пачатку 2015 года, дзякуючы намаганням камерцыйнага дырэктара клуба Андрэя Іваненкі, клуб зрабіў значныя крокі для папулярызацыі: быў запушчаны клубны сайт, пачалі праводзіцца забаўляльныя мерапрыемствы на стадыёне. Адной жа з самых громкіх акцый стала заяўка ў склад каманды вядомага беларускага спевака Дзмітрыя Калдуна[2], які, аднак, так і не з’явіўся на полі. У чэмпіянаце ж справы клуба ішлі не лепшым чынам, ён хутка апынуўся ў канцы табліцы. У маі 2015 года Іваненка пакінуў сваю пасаду ў клубе[3]. У выніку каманда скончыла сезон на 17-м месцы з 20.

У пачатку 2016 года каманда ўмацавалася шэрагам ігракоў «Жлобіна», які спыніў выступы ў Другой лізе, аднак пасля паспяховага старту (дзве перамогі ў першых двух турах) стала цярпець паражэнне за паражэннем. Так і не здолеўшы істотна палепшыць сітуацыю, «Рагачоў» завяршыў сезон на 11-м месцы з 13.

У пачатку 2017 года стала вядома, што з-за фінансавых праблем каманда можа не заявіцца ў Другую лігу. У красавіку афіцыйна стала вядома, што рагачоўскага клуба не будзе сярод удзельнікаў Другой лігі ў 2017 годзе[4].

У канцы 2019 года каманда з Рагачова была названа сярод меркаваных удзельнікаў Другой лігі наступнага сезона. У красавіку 2020 года рагачоўскі «Дняпро» афіцыйна вярнуўся на рэспубліканскі ўзровень[5]. Пачатак сезона 2020 для каманды атрымаўся няўдалым, аднак пасля ўзмацення складу летам пайшлі перамогі, у тым ліку рагачоўская каманда нанесла адзінае ў сезоне паражэнне лідару — магілёўскаму «Дняпру». Тым не меней, гэтага не хапіла для выхаду ў фінальны раўнд.

У пачатку 2021 года клуб канчаткова перайшоў у прыватнае валоданне Андрэя Іваненкі, ад спонсарства змяніў назву на «Макслайн». Яшчэ больш узмацніўшы склад, рагачоўскі клуб у сезоне 2021 упэўнена перамог у Гомельскім дывізіёне, а ў плэй-оф Другой лігі дайшоў да фіналу, дзе ў дадатковы час саступіў «Астраўцу» (1:3). Другое месца дазволіла камандзе выйсці ў Першую лігу.

У сезоне 2022 «Макслайн» значна ўзмацніўся, запрасіўшы сярод іншых былога футбаліста зборнай Беларусі Сяргея Балановіча. Галоўным трэнерам каманды стаў малады Піліп Палякоў, але ўжо ў маі ён пакінуў клуб, і яго месца заняў Леанід Лагун. Рагачоўскі клуб добра пачаў сезон, але пазней шэраг няўдач адкінуў каманду ў сярэдзіну табліцы. У ліпені Лагун быў звольнены, а галоўным трэнерам быў прызначаны Юрый Пунтус. Пад яго кіраўніцтвам «Макслайн» здолеў вярнуцца ў барацьбу за выхад у Вышэйшую лігу. Разграміўшы ў перадапошнім туры «Астравец» (5:0), рагачоўская каманда забяспечыла чацвёртае месца і стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць дзяржынскага «Арсенала», дзе перамагла (2:3, 3:1) і выйшла ў элітны дывізіён.

Папярэднія назвы

Цяперашні склад

Станам на лістапад 2022 года[6].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
12 Беларусь Бр Данііл Шапко 2001
47 Беларусь Бр Раман Андрэенка 2003
50 Беларусь Бр Аляксандр Лукаш 1985
69 Беларусь Бр Уладзімір Бушма 1983
77 Беларусь Бр Максім Азарко 2002
3 Беларусь Аб Віталь Урбановіч 2003
4 Беларусь Аб Дзяніс Лукашоў 1998
19 Беларусь Аб Арцём Бруй 2003
29 Беларусь Аб Дзяніс Кавалеўскі 1992
44 Беларусь Аб Станіслаў Іжакоўскі 1994
55 Беларусь Аб Сяргей Мельнік 1995
88 Беларусь Аб Цімафей Лукашэвіч 1997
1 Беларусь ПА Раман Бурэц 1997
Пазіцыя Імя Год нараджэння
7 Расія ПА Ягор Карцоў 2000
8 Беларусь ПА Ілья Трачынскі 1989
13 Беларусь ПА Мікалай Давыдзенка 2003
16 Украіна ПА Яраслаў Шкурко Капітан каманды 1991
22 Беларусь ПА Антон Багданаў 2001
23 Беларусь ПА Сяргей Балановіч 1987
99 Беларусь ПА Ігар Ясінскі 1990
9 Беларусь Нап Даніла Куцэнка 2005
10 Беларусь Нап Аляксандр Красноў 1998
11 Беларусь Нап Вадзім Пракапенка 2002
17 Беларусь Нап Максім Аліеў 2006
20 Беларусь Нап Павел Кляньё 1999
30 Беларусь Нап Ілья Федарэнка 1985

Трэнерскі штаб

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992Трэцяя (Д3)151516813–3181/8 фіналу
1992-93Трэцяя (Д3)1630452128–7713
1993-94Трэцяя (Д3)10341361545–6532
1994-95Трэцяя — Б (Д3)52296739–33241/32 фіналу
1995Трэцяя — Б (Д3)31273229–1324
1996Трэцяя — Б (Д3)226191665–2958Стыкавыя матчы
Стыкавыя матчы[upper-alpha 1]21012–1 Выхад у Другую лігу
1997Другая (Д2)1330681630–63261/16 фіналу
1998Першая (Д2)10308111126–42351/16 фіналуЗмена назваў ліг
1999Першая (Д2)10309111049–44381/16 фіналу
2000Першая (Д2)10301011940–43411/16 фіналу
2001Першая (Д2)1528381727–67171/32 фіналу Вылет у Другую лігу
2002Першая (Д2)1230871535–4931Захаванне месца[upper-alpha 2]
2003Першая (Д2)1130851732–52291/32 фіналу
2004Першая (Д2)1430931827–54301/16 фіналу
2005Першая (Д2)1630442222–70161/32 фіналу Вылет у Другую лігу, спыненне існавання
2014Другая — А (Д3)82276940–41271/64 фіналу
Матчы за 15 месца[upper-alpha 3]1521015–4
2015Другая — А (Д3)918141312–3671/64 фіналу
Матчы за 17 месца[upper-alpha 4]1720204–4
2016Другая (Д3)1124741326–49251/32 фіналу
2019Чэмпіянат Гомельскай вобласці (Д4)41243532–4115
2020Другая — Група B (Д3)62093846–45301/64 фіналу
Матчы за 11 месца1121105–3
2021Другая — Гомельскі дывізіён (Д3)114121162–11371/32 фіналу
Другая — плэй-оф (Д3)2741218–10 Выхад у Першую лігу
2022Першая (Д2)424125745–34411/16 фіналу
Пераходныя матчы[upper-alpha 5]21015–4 Выхад у Вышэйшую лігу
  1. Стыкавыя матчы паміж другімі месцамі падгруп А і Б за права гуляць у Другой лізе.
  2. Захаванне месца дзякуючы адмове «Оршы» працягваць выступленні ў Першай лізе.
  3. Стыкавыя матчы супраць клуба «Маладзечна-2013», які заняў 8 месца ў групе Б (2:3, 3:1).
  4. Стыкавыя матчы супраць клуба «Крутагор’е» (Дзяржынск), які заняў 8 месца ў групе Б (1:1, 3:3 — перамога па большай колькасці выязных галоў).
  5. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць дзяржынскага «Арсенала», 14-й каманды Вышэйшай лігі 2022 (2:3, 3:1).

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. Бюро исполкома БФФ утвердило состав участников и календарь второй лиги
  2. 2-лига. Анонс сезона. Побьет ли Колдун рекорд Хоттабыча?. pressball.by
  3. Иваненко покинул пост коммерческого директора рогачевского «Днепра». by.tribuna.com
  4. Вторая лига Беларусь. Турнир пройдет с 22 апреля по 28 октября, участие примут 14 команд. by.tribuna.com
  5. Утвержден формат проведения чемпионата страны во второй лиге. football.by
  6. От “Сморгони” и “Волны” до “Осиповичей” и “Молодечно”. Заявки команд первой лиги
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1983 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·ФК Макслайн Рагачоў