wd wp Пошук:

ФК Маларыта

«Маларыта»беларускі футбольны клуб з Маларыты Брэсцкай вобласці. У 2020—2022 гадах выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

У лютым 2020 года брэсцкае «Дынама» абвясціла аб стварэнні сваёй даччынай каманды «Дынама-Брэст-1960», якая будзе размяшчацца і гуляць у Маларыце. Склад каманды ўтварылі пераважна колішнія ігракі і дублёры брэсцкіх «Дынама» і «Руха». У дэбютным сезоне клуб вёў барацьбу ў заходняй зоне за выхад у фінальны этап, але саступіў іншым клубам і ў выніку фінішаваў на сёмым месцы ў Другой лізе.

У красавіку 2021 года клуб правёў рэбрэндынг і змяніў назву на «Маларыта». У Другой лізе каманда перамагла ў Брэсцкім дывізіёне, аднак у плэй-оф саступіла ў чвэрцьфінале і заняла выніковае сёмае месца. У студзені 2022 года ў выніку адмовы іншых клубаў «Маларыта» была запрошана ў склад удзельнікаў Першай лігі[1], аднак у лютым была адхілена ад удзелу ў другім дывізіёне[2] і засталася ў Другой лізе.

У чэрвені 2022 клуб зняўся з Другой лігі 2022. Усім футбалістам каманды быў нададзены статус свабодных агентаў[3]. Каманда была выключана з турнірнай табліцы, вынікі матчаў з яе ўдзелам ануляваны.

У ліпені 2022 года старшыня Маларыцкага райвыканкама Міхаіл Бацэнка распавёў, што ў наступным годзе абноўленая каманда плануе вярнуцца ў Другую лігу[4].

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2020Другая — А (Д3)420132571−2941
Матчы за 7 месца721017–2
2021Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3)114121183–8371/16 фіналу
Другая — Брэсцкі дывізіён — Фінальны этап (Д3)1633016–1012Выхад у плэй-оф Другой лігі
Другая — плэй-оф (Д3)7741216–10
2022Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3)4531120–10101/32 фіналуЗняты з чэмпіянату[upper-alpha 1]
  1. Паказчыкі прыведзены на момант выключэння клуба з лігі

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. Первая лига собрана! Не БГУ, “Стэнлес” и “Бумпром”, а “Осиповичи”, “Малорита” и “Молодечно”
  2. Первая лига будет с 14 командами. Вслед за “Крумкачамi” отсекли и “Малориту”. Что произошло?
  3. “Малорита” снимается с розыгрыша второй лиги(руск.) . football.by (23 чэрвеня 2022). Праверана 1 жніўня 2022.
  4. Председатель Малоритского райисполкома: “В следующем сезоне стоит ожидать заявку на участие во второй лиге”(руск.) . football.by (26 ліпеня 2022). Праверана 1 жніўня 2022.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 2020 годзе
Катэгорыя·ФК Маларыта
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта