wd wp Пошук:

ФК Паперпрам Гомель

«Паперпрам» — беларускі футбольны клуб з горада Гомель, заснаваны ў 2016 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

Каманда была заснавана ў 2016 годзе і спачатку выступала ў міні-футболе. У 2017 годзе «Паперпрам» заявіўся на чэмпіянат Гомеля і з першай спробы атрымаў у ім перамогу[1].

У канцы 2017 года стала вядома пра намер клуба заявіцца ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі, і ў студзені 2018 года «Паперпрам» афіцыйна адправіў дакументы для ўдзелу[2]. У Другой лізе клуб стаў аўтсайдарам і ў сезоне 2018 заняў апошняе 15-е месца, атрымаўшы толькі дзве перамогі (у тым ліку адну тэхнічную) і двойчы згуляўшы ўнічыю.

У студзені 2019 года стала вядома, што новы сезон каманда пачне ў чэмпіянаце Гомельскай вобласці[3]. У сезоне 2020 «Паперпрам» вярнуўся на рэспубліканскі ўзровень[4].

У пачатку 2021 года «Паперпрам» абвясціў аб пераходзе на прафесійны ўзровень, запрасіў вопытных футбалістаў, многія з якіх выступалі ў Вышэйшай лізе. Каманда ставіла мэтай змагацца за выхад у Першую лігу, здолела выйсці ў плэй-оф Другой лігі, але саступіла там на стадыі 1/8 фіналу. Тым не меней, з-за адмовы некаторых клубаў «Паперпрам» працягваў прэтэндаваць на павышэнне, аднак у студзені 2022 года АБФФ паміж «Паперпрамам» і «Маладзечна» абрала для ўдзелу ў Першай лізе маладзечанскі клуб[5]. У лютым 2022 года, пасля таго як «Крумкачы» адмовіліся ад удзелу ў Першай лізе ў сезоне 2022, гомельскі клуб атрымаў прапанову далучыцца да Першай лігі, але вырашыў застацца ў Другой лізе[6].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2018Другая (Д3)1528222420–9681/64 фіналу
2019Чэмпіянат Гомельскай вобласці (Д4)[7]31263336–2521
2020Другая — Група B (Д3)820731029–51241/32 фіналу
Матчы за 15 месца1620112–3
2021Другая — Гомельскі дывізіён (Д3)214112141–5351/128 фіналу
Другая — плэй-оф (Д3)9-1620021–7
2022Другая — Гомельскі дывізіён (Д3)1181701165–11511/32 фіналу
Другая — плэй-оф (Д3)9-1620110–1

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. ФК «Бумпром»: что из себя представляет гомельский новичок второй лиги
  2. “Бумпром” отправил документы для участия во второй лиге
  3. “Бумпром” в 2019 году не сыграет во второй лиге
  4. Утвержден формат проведения чемпионата страны во второй лиге
  5. Что такое “Бумпром”? И почему федерация выбрала не его, а “Молодечно”?
  6. “Бумпром” отказался идти в первую лигу
  7. football.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·ФК Паперпрам Гомель
Катэгорыя·2016 год у Гомелі
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 2016 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі