wd wp Пошук:

Беларусы Украіны

Беларусы ва Украіне
Беларуская мова сярод беларусаў ва Украіне, паводле перапісу 2001 года

Беларусы Украіны — нацыянальная меншасць Украіны. Паводле Перапісу насельніцтва 2001 года, беларусы — трэцяя[1] паводле колькасці этнічная група пасля ўласна украінцаў — 37 мільёнаў 541 тысяч чалавек (альбо 77,8 %) і рускіх — 8 мільёнаў 334 тысяч чалавек (або 17,3 %). Ва Украіне жыве 275 тысяч беларусаў, або 0,57 % ад агульнай колькасці насельніцтва. Большасць беларусаў перасялілася ў 19-20 ст., але невялікая частка аўтахтоны. Яны жывуць на поўначы Чарнігаўскай і Ровенскай абласцей. Таксама ёсць версія, што карэннае насельніцтва Пуціўльскага раёна у Сумскай вобласці (так званыя укр.: Горюни) — беларусы.[2]

Гісторыя

Сучаснасць

ВобласцьКолькасць (тыс. чал.) %
Аўтаномная рэспубліка Крым29,21,4 %
Вінніцкая вобласць3,10,2 %
Валынская вобласць3,20,3 %
Днепрапятроўская вобласць29,50,8 %
Данецкая вобласць44,50,9 %
Жытомірская вобласць4,90,4 %
Запарожская вобласць12,60,7 %
Кіеўская вобласць8,60,5 %
Кіраваградская вобласць5,50,5 %
Луганская вобласць20,50,8 %
Львоўская вобласць5,40,2 %
Мікалаеўская вобласць8,30,2 %
Адэская вобласць12,70,5 %
Палтаўская вобласць6,30,4 %
Ровенская вобласць11,81,0 %
Сумская вобласць4,30,3 %
Харкаўская вобласць14,70,5 %
Херсонская вобласць8,10,7 %
Хмяльніцкая вобласць2,70,2 %
Чаркаская вобласць3,90,3 %
Чарнавіцкая вобласць1,40,2 %
Чарнігаўская вобласць7,10,6 %
горад Кіеў16,50,6 %
горад Севастопаль5,81,6 %

Паводле Перапісу насельніцтва 2001 года на Украіне пражывае 275,8 тысяч беларусаў, пры гэтым іх колькасць у параўнанні з Перапісам 1989 года скарацілася на 37,3 %[3]. Большасць з іх пражывала на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Пераважна беларусы жывуць у сельскай мясцовасці.

Беларускія добраахвотнікі ў Расійска-ўкраінскай вайны

Беларускія добраахвотнікі ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны з вясны 2014 года[4]. Група беларускіх добраахвотнікаў удзельнічала ў Баях за Піскы, паблізу Данецкага аэрапорта ў ліпені 2014 года[4]. У тым жа годзе быў створаны Атрад «Пагоня»[5]. У чэрвені 2015 года была закладзеная Тактычная група «Беларусь»[4].

9 сакавіка 2022 года, пасля поўнамаштабнага нападу Расіі на Украіну, беларускія добраахвотнікі заявілі пра аб’яднанне ў Батальён Кастуся Каліноўскага[6], які пазней быў ператвораны ў полк. 30-га сакавіка 2022 года стала вядома пра пачатак фармавання беларускага палка «Пагоня» ў складзе Інтэрнацыянальнага легіёна тэрытарыяльнай абароны Украіны.[7]

Беларускія нацыянальныя арганізацыі ва Украіне

Дзейнасць

Музеі

Нядзельныя школы

У беларускіх арганізацыях Украіны працуюць 6 нядзельных школ: адна — у Львоўскай вобласці, адна — у г . Адэса, чатыры — у Крыме.

Данецкая абласная арганізацыя беларусаў «Неман» штомесяц публікуе ў абласной газеце «Святліца» метадычныя рэкамендацыі і матэрыялы для «хатняй беларускай школы».

СМІ

На пастаяннай аснове выпускаецца газета Беларускай абшчыны Львоўскай вобласці «Весткі з Беларусі», выходзіць газета «Белая Русь» Саюза беларусаў Крыма, выпускаецца часопіс «Крым-Беларусь», выдадзеныя буклеты пра мерапрыемствы беларускіх арганізацый у г. Данецку, г. Запарожжа, Крыму.

Кіраўнікі і актыў беларускіх арганізацый г. Чарнігава, Севастопаля, Адэсы, Ужгарада, Данецка сістэматычна друкуюць свае матэрыялы ў гарадскіх і абласных газетах, выступаюць па мясцовым тэлебачанні і радыё.

Фестывалі

У 2007—2011 гадах у Кіеве і іншых гарадах Украіны праводзіўся фестываль «Беларуская вясна».

Помнікі

Помнік Уладзіміру Караткевічу ў Кіеве

28 сакавіка 2016 года быў адкрыты Помнік беларусам, якія загінулі за Украіну.[8]

Вядомыя беларусы і асобы беларускага паходжання ва Украіне

Гл. таксама

Зноскі

  1. Національний склад населення Архівавана 24 лістапада 2007. (укр.)
  2. Горюндія Архівавана 21 кастрычніка 2009., Український тиждень (укр.)
  3. Нацыянальны склад
  4. 1 2 3 Аляксандр Гелагаеў. Тактычная група «Беларусь» аб’яднае беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне (бел.) . Наша Ніва. nashaniva.by (7 жніўня 2015). Праверана 14 студзеня 2018.
  5. Участь в АТО візьме добровольчий загін білорусів «Пагоня»(укр.) . Еспресо TV (8 ліпеня 2014). Праверана 14 студзеня 2018.
  6. ЕВРОРАДИО. Белорусы создали батальон имени Калиновского для обороны Киева(нявызн.) . euroradio.fm (9 сакавіка 2022).
  7. Белорусы начали создавать полк «Погоня» в составе Вооруженных сил Украины
  8. Мэмарыяльны знак беларусам, якія загінулі за Ўкраіну, адкрыты ў Кіеве

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Народы Украіны
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Беларусы