wd wp Пошук:

Вінніцкая вобласць

Вінніцкая вобласць (укр.: Вінницька вобласць) — вобласць у цэнтры Украіны.

Агульныя звесткі

Адміністрацыйны цэнтр Вінніцкай вобласці — горад Вінніца.

Колькасць адміністрацыйных адзінак, саветаў і населеных пунктаў вобласці:

Мясцовае самакіраванне ў вобласці ажыццяўляе Вінніцкі абласны савет, выканаўчую ўладу — абласная дзяржаўная адміністрацыя. Кіраўніком вобласці (губернатарам) з’яўляецца старшыня аблдзяржадміністрацыі, назначаны Прэзідэнтам Украіны.

Кіраўнікі вобласці

Геаграфічныя звесткі

Месцазнаходжанне

Размешчаная ў цэнтры Украіны.

На захадзе мяжуе з Чарнавіцкай і Хмяльніцкай, на поўначы з Жытомірскай, на ўсходзе з Кіеўскай, Кіраваградскай і Чаркаскай, на поўдні з Адэскай абласцямі Украіны і з Малдовай.

Клімат

Вобласць ляжыць у межах зоны лесастэпу. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература ліпеня +19 °C, студзеня −6 °C. Ападкі бываюць пераважна ўлетку. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 520—590 мм.

Рэльеф

Большая частка тэрыторыі вобласці размешчаная ў межах Падольскага і Прыдняпроўскага ўзвышшаў. Паверхня — хвалістая раўніна, якая ўздымаецца на паўночны захад і паніжаецца на поўдзень і паўднёвы ўсход. Асабліва сільна падзеленая яе паўднёва-заходняя частка вузкімі далінамі мерыдыянальных левых прытокаў Днястра.

Глебы ў паўночна-ўсходняй частцы вобласці — чарназёмныя, у цэнтральнай — шэрыя і светла-шэрыя, на паўднёвым усходзе і ў прыднястроўскіх раёнах — чаргаванне моцных чарназёмаў з ападзоленымі глебамі.

Карысныя выкапні

Вобласць багатая няруднымі карыснымі выкапнямі. Гаспадарчае значэнне маюць радовішчы каалінаў і будаўнічага каменьня. На тэрыторыі вобласці выяўлена каля 50 радовішчаў гранітаў, гнейсаў, пяскавікоў. Таксама ёсць радовішча фасфарытаў, крэйды, гіпсу, глінаў, пяску. Паліўныя рэсурсы вобласці абмежаваныя і прадстаўленыя торфам і бурым вуглём. Гэтыя рэсурсы маюць мясцовае значэнне.

На тэрыторыі вобласці адкрытыя крыніцы мінеральных вод.

Водныя аб’екты

Па тэрыторыі вобласці цякуць 204 ракі. Рэкі вобласці належаць да басейна Паўднёвага Буга: правыя прытокі — Згар, Роў, Сельніца, Дохна, левыя — Снівода, Дзясна, Соб, Удыч. Па паўднёва-заходняй мяжы цячэ Днестр.

Гісторыя

На тэрыторыі, якую займае сучасная вобласць, чалавек сяліўся яшчэ са страдаўніх часоў. Археолагі знайшлі тут прылады працы эпохі неаліту, пахаванні бронзавага веку, раннеславянскія паселішчы, якія адносяцца да чарняхоўскай культуры; пазней тут жылі плямёны, якія ўваходзілі у склад Кіеўскай Русі, Галіцка-Валынскага княства.

У 1240 годзе пад ударамі орд Батыя капітуляваў Кіеў, татарскія заваёўнікі рухаліся на захад і хутка ўварваліся ў Падолле — так з тых часоў стала называцца Паніззе.

У 1362 годзе вялікі князь літоўскі Альгерд, сабраў значнае войска, разбіў у бітве на рацэ Сінюха орды братоў Кутлубуга, Хачыбея і Дмітра. Як зазначана ў летапісе, «з таго часу з Падолля выгнаная ўлада татарская». Атрыманыя землі Альгерд раздаў сваім пляменнікам Фёдару, Юрыю, Аляксандру і Канстанціну Карыятавічам, якія працягвалі ў сваёй дзейнасці дзяржаўныя традыцыі Русі. Уздоўж межаў Дзікага поля браты збудавалі замкі для абароны ад набегаў непакойлівых паўднёвых суседзяў. Гэтыя замкі і з’явіліся асновай для такіх гарадоў, як Вінніца (1363), Чарлёны град, Брацлаў і іншыя.

Паводле Люблінскай уніі 1569 года Брацлаўшчына перайшла пад уладу Рэчы Паспалітай і была ператвораная ў Брацлаўскае ваяводства.

Паводле другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Падолле і Брацлаўшчына адыйшлі да Расіі і ўтварылі Падольскую губерню. Пасля гэтага Вінніца стала губернскім горадам.

Вінніцкая вобласць была ўтвораная 27 лютага 1932 года ў ліку першых пяці абласцей УССР. 22 верасня 1937 года з тэрыторыі вобласці была вылучаная Камянец-Падольская вобласць.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У складзе вобласці 6 адміністрацыйных раёнаў, 18 гарадоў, з якіх 6 — абласнога значэння, 29 пасёлкаў гарадскога тыпу, 1330 сёлаў.

Гарады

Абласнога значэння

Раённага значэння

Раёны вобласці

  1. Вінніцкі раён
  2. Гайсінскі раён
  3. Жмерынскі раён
  4. Магілёў-Падольскі раён
  5. Тульчынскі раён
  6. Хмільныцкі раён

Нацыянальны склад

Па дадзеных усеўкраінскага перапісу 2001 г. нацыянальны склад Вінніцкай вобласці наступны (у табліцу ўключаныя дадзеныя па нацыянальнасцях, дзель якіх у агульнай колькасці сталага насельніцтва вобласці складае не менш 0,2 %):

Сельская гаспадарка

Валавы збор збожжа ў вобласці, млн. пудоў:

Вытворчасць цукру, тыс. тон:

Зноскі

  1. http://zakon.rada.gov.ua/laws/show/239/2020
  2. Уряд визначив адміністративні центри та затвердив території громад усіх областей

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вобласці Украіны
Катэгорыя·Вінніцкая вобласць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных