wd wp Пошук:

Эдуард Анатолевіч Лобаў

Эдуард Анатолевіч Лобаў (нар. 1 снежня 1988, Вільнюс) — беларускі палітычны дзеяч, сустаршыня «Маладога Фронту», удзельнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні Віталя Рымашэўскага кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у 2010 г., палітвязень Беларусі, вязень сумлення[1][2].

Біяграфія

Нарадзіўся ў г. Вільнюс, Літва. Неўзабаве сям’я пераехала ў Беларусь. Скончыў 219 школу г. Мінска. У 2007 г. скончыў ПТВ № 38 перапрацоўчай прамысловасці г. Мінска па спецыяльнасці «тэхнічная эксплуатацыя кантрольна-вымяральных прыбораў».

Службу праходзіў у 103-я асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе (Віцебск). Падчас службы ў войску ў казарме расклеіў улёткі з заклікам да барацьбы з армейскім самаўпраўствам. За гэта атрымаў пакаранне ў выглядзе 10 сутак гаўптвахты.

Па вяртанні з войска Эдуард Лобаў актыўна ўключыўся ў працу «Маладога Фронту»: удзельнічаў у арганізацыі акцый у абарону касцёла Святога Язэпа[3] ў Мінску, быў адным з ініцыятараў кампаніі па змене назвы станцыі метро «Плошча Леніна»[4], браў удзел у іншых акцыях[5], стаў кіраўніком мінскай гарадской арганізацыі «Малады Фронт». Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2010 г. — удзельнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні Віталя Рымашэўскага кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Храналогія пераследу

Быў затрыманы 18 снежня 2010 года, за дзень да правядзення вулічнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2010 г., разам са старшынёй «Маладога Фронту» Змітром Дашкевічам. Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, у двары жылога дома па вуліцы Янкі Брыля яны збівалі мінакоў — Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава.

Да суда Эдуард Лобаў утрымліваўся ў Жодзінскім СІЗА, ад пачатку сакавіка 2011 г. — у мінскім СІЗА па вул. Вападарскага.

24 сакавіка 2011 года суд Маскоўскага раёна Мінска (суддзя — Алена Шылько; пракурор — Сяргей Мазоўка) прызнаў Лобава вінаватым па частцы 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («асабліва злоснае хуліганства») и прысудзіў да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму[6]. 2 лютага 2011 года Шылько, 23 мая 2011 года Мазоўка, 10 кастрычніка 2011 года і памочнік пракурора суда Фрунзенскага раёна Мінска Людміла Ігнатовіч-Мішнева былі ўнесеныя ў Чорны спіс Еўрасаюза[7].

Amnesty International прызнала Эдуарда Лобава вязнем сумлення[8].

З 7 красавіка 2011 г. адбываў прысуд у Івацэвіцкай калоніі № 22 («Ваўчыны норы»).

17 чэрвеня ў Мінскім гарадскім судзе разглядаліся касацыйныя скаргі на прыгавор Змітру Дашкевічу і Эдуарду Лобаву. Мінскі гарадскі суд (суддзя — Валерый Камісараў) пакінуў прысуд без змен[9]. 10 кастрычніка 2011 года Камісараў быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[7].

У верасні 2012 года Эдуарда Лобава ў калоніі наведаў прадстаўнік Папы Рымскага ў Мінску, апостальскі нунцый Клаўдзіа Гуджэроці[10].

У 2013 годзе быў адным з кандыдатаў на прэмію імя Сахарава[11][12].

У калоніі вучыўся ў Івацэвіцкім дзяржаўным прафесійным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці па спецыяльнасці «электразваршчык».

Падставы далучэння да спіса палітвязняў

Апроч адпаведнага рашэння Amnesty International па прызнанні Лобава вязнем сумлення, пазіцыю па далучэнні Лобава да спіса палітычных вязняў Беларусі падтрымалі як праваабарончыя арганізацыі Беларусі (Праваабарончы цэнтр «Вясна», РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт»), так і грамадскасць. Падставамі да адпаведнага рашэння названыя (па выніках назірання за судовым працэсам экспертамі ПЦ «Вясна»):

  1. Судовае паседжанне адбывалася з яўным абвінаваўчым ухілам, не задавальняліся важныя хадайніцтвы адвакатаў. Адсутнасць у залі суда пацярпелых не прадстаўляла магчымасці весці паўнавартасны допыт гэтых асоб;
  2. Супярэчлівыя паказанні пацярпелых і сведкаў, а таксама хуткае з’яўленне на месцы здарэння службоўцаў спецназу наводзіць на думку аб спланаванай правакацыі ў дачыненні да маладзёжных дэмакратычных актывістаў;
  3. Суд не прыняў усе намаганні для поўнага, усебаковага ды аб’ектыўнага даследвання справы, што выклікае сумневы ў справядлівасці рашэння. Бясспрэчных доказаў віны Дашкевіча і Лобава ў матэрыялах справы не было.

Пасля адбывання тэрміну

Некалькі разоў у калоніі прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Эдуард Лобаў адмовіўся. На волю выйшаў 18 снежня 2014 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання[13].

Пасля вызвалення знаходзіўся пад прэвентыўным наглядам міліцыі[14]. Забаронена было ўдзельнічаць у масавых мерапрыемствах і ў пэўны час сутак не пакідаць сваё жыллё. За ўдзел у мітынгах 25 сакавіка 2015 г. на Дзень Волі і 26 красавіка 2015 г. на Чарнобыльскім шляху, а гэтак жа за спазненні дадому атрымаў некалькі штрафаў і адбыў адміністрацыйны арышт тэрмінам 10 сутак у ЦІП на вуліцы Акрэсціна. За неаднаразовыя парушэнні прэвентыўнага нагляду супраць Лобава была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 421.КК РБ (невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду) і арт. 422.КК РБ (ухіленне ад прэвентыўнага нагляду). З-за гэтага быў вымушаны з’ехаць за мяжу.

З лета 2015 года Лобаў змагаецца як баец Тактычнай групы «Беларусь» ў вайне на ўсходзе Украіны[15][16].

Узнагароды

У 2015 годзе ў намінацыі «За асабістую мужнасць» узнагароджаны прэміяй за абарону правоў чалавека ім. Івашкевіча[17]. Штогадовая нацыянальная прэмія ў абароне правоў чалавека была заснаваная Хартыяй’97 у 1998 годзе[18].

Зноскі

  1. Amnesty International: Беларусь — апошні кат рэгіёну
  2. В Беларуси три новых узника совести Архівавана 16 ліпеня 2017.
  3. Акцыя ў абарону касцёла Святога Язэпа
  4. Кампанія па змене назвы станцыі метро «Плошча Леніна»
  5. Акцыя з удзелам Э.Лобава
  6. З. Дашкевичу — 2 года общего режима, Э. Лобову — 4 года усиленного
  7. 1 2 Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (нявызн.). Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  8. https://en.wikipedia.org/wiki/Category:Amnesty_International_prisoners_of_conscience_held_by_Belarus
  9. Прысуд Дашкевічу і Лобаву пакінуты без зменаў
  10. Обзор-хроника нарушений прав человека в Беларуси. Сентябрь 2012 года
  11. Лобов, Беляцкий и Статкевич выдвинуты на премию Европарламента имени Сахарова
  12. https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B8%D1%8F_%D0%B8%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8_%D0%A1%D0%B0%D1%85%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B0
  13. Выйшаў на волю палітвязень Эдуард Лобаў ФОТАРЭПАРТАЖ СЯРГЕЯ ГУДЗІЛІНА
  14. Ситуация с правами человека в Беларуси. Ноябрь 2014 года
  15. Эдуард Лобаў: Калі мы не дапаможам Украіне, наступнай можа стаць Беларусь
  16. Білоруських добровольців АТО взяли до елітної частини української армії Архівавана 5 кастрычніка 2017. (укр.)
  17. http://redaktorext.polskieradio.pl/6/137/Artykul/201550,%D0%9F%D0%BE%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BB-%D0%A5%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B8%D1%8F97-%D0%B2%D1%80%D1%83%D1%87%D0%B8%D0%BB-%D0%BF%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B8%D0%B8-%D0%B7%D0%B0-%D0%B7%D0%B0%D1%89%D0%B8%D1%82%D1%83-%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B2-%D1%87%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D0%BA%D0%B0-%D0%B8%D0%BC-%D0%98%D0%B2%D0%B0%D1%88%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D1%87%D0%B0
  18. https://charter97.org/be/news/2014/12/31/133375/

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вязні сумлення
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення арганізацыяй Amnesty International у Беларусі
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра палітыкаў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Маладога Фронту
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Удзельнікі вайны на ўсходзе Украіны