wd wp Пошук:

Чарнігаўская вобласць

Чарнігаўская вобласць (укр.: Чернігівська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Украіны. Створана 15 кастрычніка 1932.

У складзе вобласці 57 тэрытарыяльных грамад[2].

Геаграфічныя звесткі

Месцазнаходжанне

Размешчаная на поўначы Украіны. На тэрыторыі вобласці, каля вёскі Пятроўкі, знаходзіцца крайні паўночны пункт Украіны. На ўсходзе мяжуе з Сумской вобласцю, на поўдні — з Палтаўскай вобласцю, на захадзе — з Кіеўскай вобласцю. На поўначы мяжуе з Беларуссю.

Клімат

Клімат умерана-кантынентальны. Сярэднія тэмпэратуры ліпеня +18,4° — +19,9° С, студзеня — −6° — −8° С. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 500—600 мм. Працягласць вегетацыйнага перыяду — 150—160 дзён у год.

Рэльеф

Амаль уся тэрыторыя вобласці ўваходзіць у склад Прыдняпроўскай нізіны, толькі невялікая частка на паўночным усходзе — у склад Сярэдняга ўзвышша. Паверхня ўяўляе сабой палога-хвалістую раўніну, якая мае агульны ўхіл з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад.

Карысныя выкапні

Карысныя выкапні Чарнігаўшчыны — нафта, торф, фасфарыты, крэйда, вапна, каалін.

Водныя аб’екты

Па тэрыторыі вобласці цячэ 1200 рэчак агульнай даўжынёй каля 8,5 тыс. км. Найбольшыя рэкі — Дняпро, Дзясна з прытокамі Сейм, Асцёр, Сноў, Убедзь, на поўдні — Удай.

Гісторыя

Засяленне тэрыторыі Чарнігаўшчыны пачалося яшчэ ў эпоху палеаліту — каля 100 тыс. гадоў таму. У IX стагоддзі Чарнігаўска-Северская зямля ўвайшла ў склад Кіеўскай Русі ў якасці асобнага Чарнігаўскага княства. Пасля заваявання яго манголамі ў ХІІІ стагоддзі за ўладанне гэтай зямлёй вяліся працяглыя войны паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскім княствам, а з ХVІ стагоддзя — Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам. З 1649 па 1764 гады Чарнігаўшчына ў складзе некалькіх палкоў уваходзіла ў казацкую дзяржаву, Гетманшчыну. Пасля ліквідацыі Гетманшчыны Расійскай імперыяй у 1796 годзе была створаная Маларасійская губерня з цэнтрам у горадзе Чарнігаў. Чарнігаўская вобласць была ўтвораная 15 кастрычніка 1932 года ў межах УССР.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У складзе вобласці 22 адміністрацыйна-тэрытарыяльныя раёны, 15 гарадоў, з якіх 3 — абласнога значэння, 30 пасёлкаў гарадскога тыпу, 60 пасёлкаў, 1429 сёлаў.

Зноскі

  1. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2018 рокуКиїв: Державна служба статистики України, 2018. — ISBN 978-966-8459-82-5 Праверана 12 чэрвеня 2019.
  2. Уряд визначив адміністративні центри та затвердив території громад усіх областей

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Чарнігаўская вобласць
Катэгорыя·Вобласці Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных