wd wp Пошук:

Усеўкраінскі саюз беларусаў

Усеўкраінскі саюз беларусаў — грамадска-культурная арганізацыя беларусаў з 14 абласцей Украіны[1]. Аб’ядноўвае ўкраінскіх беларусаў незалежна ад рэлігійных, палітычных або сацыяльных адрозненняў. Знаёміць з культурай і традыцыямі беларусаў, якія маюць старадаўнія традыцыі, якія сыходзяць углыб тысячагоддзяў. Спрыяе ўмацаванню нацыянальнай самабытнасці беларускай суполкі Украіны.

Гісторыя

Ад 1995 г. беларуская абшчына Украіны працавала ў прадстаўніцтве Еўрапейскага саюза па пытаннях імплементацыі канвенцыі па правах чалавека, Еўрапейскай хартыі рэгіянальных моў, у рабочых нарадах Міністэрства юстыцыі Украіны і ін.. Нягледзячы на цяжкасці стварэння дадзенага саюза спрыялі першыя сакратары Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне В. І. Бокач і В. М. Забаўскі.

24 мая 2000 г. на першым з’ездзе ў Кіеве Усеўкраінскі саюз беларусаў быў фактычна створаны і юрыдычна зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Украіны 1 верасні 2003 г.[2]. На пасяджэннях Каардынацыйны савет гэтага саюза запланаваў вырашэнне пытанняў захавання і развіцця нацыянальнай культуры, побыту, традыцый беларускай культуры ва Украіне, папулярызацыі і вывучэння беларускай мовы дзецьмі ў Украіне[3].

Дадзены саюз рэалізуе агульныя інтарэсы на захаванне і развіццё нацыянальнай, культурнай, моўнай і рэлігійнай самабытнасці беларускай суполкі Украіны. Супрацоўнічае з Дзяржаўным камітэтам Украіны па пытаннях нацыянальнасцяў і рэлігій, Апаратам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам культуры і турызму Украіны, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Старшыня Саюза з’яўляецца актыўным членам грамадскіх саветаў пры вышэйзгаданых ўкраінскіх структурах, а таксама членам Савета нацыянальных таварыстваў Украіны.

У 2014 г. у народнае апалчэнне Ўкраіны запісалася каля 70 беларусаў[4].

Структура

Дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні з’ездаў саюза аказваў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне спадар Віталь Курашык, які прымаў удзел у стварэнні

Яшчэ будучы Старшынёй Савета Міністраў Аўтаномнай Рэспублікі Крым ў 1991 годзе ініцыяваў стварэнне нацыянальна-культурнага таварыства беларусаў Крыма: «Саюз беларусаў Крыма».

У іншых рэгіёнах :

Згодна з Статутам ў структуры гэтай арганізацыі вышэйшым органам з’яўляецца з’езд дэлегатаў. У перыяды паміж з’ездамі вышэйшым органам з’яўляецца Каардынацыйны савет, у склад якога уваходзяць ўсе старшыні рэгіянальных арганізацый, а таксама Старшыня дадзенага Саюза. Каардынацыйны савет пасяджэння адзін раз у паўгоддзе, працу паміж з’ездамі і паседжаннямі Каардынацыйнага савета праводзіць Прэзідыум Саюза, якая адзін раз у квартал. У склад Прэзідыума ўваходзіць Старшыня Саюза з чатырма сустаршынямі. Прэзідыум ўзначальвае Старшыня Саюза. Будзённую працу Саюза паміж з’ездамі і паседжаннямі Каардынацыйнага савета ажыццяўляе Старшыня Саюза. У 2013 г. пасля Оржехоўскай Ірыны Аляксандраўны абраны Старшыня Саюза Лайшаў Пётр Уладзіміравіч[5].

У працы гэтага саюза прымаюць удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне спадар Валянцін Вялічка і іншыя работнікі беларускіх замежных устаноў у Украіне .

Гл. таксама

Зноскі

  1. «Создан Всеукраинский союз белорусов», Белорусское телеграфное агентство «БЕЛТА» Архівавана 9 студзеня 2014. (руск.)
  2. Официальный сайт «Информация про Всеукраинский союз белоруссов» Архівавана 7 студзеня 2014. (руск.)
  3. «Киевская Бела-Русь», Народная газета Архівавана 9 студзеня 2014. (руск.)
  4. В народное ополчение Украины записалось около 70 белорусов Архівавана 15 сакавіка 2014. (руск.)
  5. Интервью с Лайшевым Петром Владимировичем, «Белая Русь» (декабрь 2013) (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 2000 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Арганізацыі беларусаў Украіны