wd wp Пошук:

Віктар Фёдаравіч Януковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Януковіч. Ві́ктар Фёдаравіч Януко́віч (укр.: Віктор Федорович Янукович; нар. 9 ліпеня 1950, Янакіева, Сталінская вобласць, УССР) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, чацвёрты прэзідэнт Украіны з лютага 2010 года да адхілення ад улады ў лютым 2014 года[7][8].

Біяграфія

Нарадзіўся 9 ліпеня 1950 года ў рабочым пасёлку Жукаўцы ля горада Янакіева Сталінскай вобласці (цяпер — Данецкая вобласць). Бацька Фёдар Уладзіміравіч (1923—1991), беларус, быў машыністам паравоза, паходзіў з вёскі Янукі Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці, з якой жыхары сыходзілі на заробкі на шахты[9]. Маці Вольга Сямёнаўна (1925—1952), руская, працавала медсястрой.

Быў двойчы судзімы (15 снежня 1967 і 8 чэрвеня 1970) — прасядзеў у турме за крымінальныя злачынствы, у агульным, тры з паловай гады. У 1978 годзе судзімасці былі знятыя.

Скончыў Данецкі політэхнічны інстытут, Украінскую акадэмію знешняга гандлю.

У 1970—1990-я гады — на інжынерных і кіруючых пасадах у аўтатранспартнай сістэме Данбаса, у т.л. генеральным дырэктарам вытворных аб’яднанняў «Данбастрансрамонт», «Укрвуглепрамтранс». З 1996 года — намеснік кіраўніка, з 1997 па 2002 год з’яўляўся губернатарам Данецкай вобласці, адначасова ў 1999—2001 гадах — старшыня Данецкага абласнога савета.

З 21 лістапада 2002 года па 31 снежня 2004 года з’яўляўся прэм’ер-міністрам Украіны пад кіраўніцтвам прэзідэнта Леаніда Кучмы. У знешняй палітыцы кабінет Януковіча лічыўся блізкім да Расіі, але заяўляў пра падтрымку членства Украіны ў Еўрапейскім Саюзе.

Паводле афіцыйных вынікаў рэферэндуму, у 2004 годзе Януковіч, які быў адным з асноўных кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду, упершыню быў абраны прэзідэнтам, перамогшы свайго апанента Віктара Юшчанку ў другім туры, але на фоне шырокараспаўсюджаных грамадзянскіх пратэстаў і мітынгаў на Майдане Незалежнасці ў Кіеве (вядомых пад назвай «Аранжавая рэвалюцыя» (укр.: Помаранчева революція) Вярхоўны суд Украіны прызнаў несапраўднымі вынікі другога туру выбараў з-за вялікай колькасці абвінавачванняў у фальсіфікацыях і запалохваннях выбаршчыкаў і прызначыў паўторныя выбары. У выніку паўторных выбараў Юшчанка стаў прэзідэнтам краіны.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў Януковіч пайшоў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра, аднак застаўся ў апазіцыі і выступіў з крытыкай эканамічнага курсу прэзідэнта і новага прэм’ер-міністра Юліі Цімашэнкі. На парламенцкіх выбарах 2006 года перамагла «Партыя рэгіёнаў», кіраўніком якой быў Януковіч, а 4 жніўня 2006 года, пасля зацяжнога палітычнага крызісу ва Украіне, ён у другі раз стаў прэм’ер-міністрам, якім заставаўся да 18 снежня 2007 года.

У 2010 годзе Януковіч перамог Юлію Цімашэнку ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў, заняўшы пасаду кіраўніка дзяржавы. Януковіча абвінавачвалі ў спробе цэнтралізацыі ўлады і знішчэння галоўнай апазіцыйнай партыі «Блока Юліі Цімашэнкі», кіраўніца якога ў 2011 годзе была асуджаная на сем гадоў турэмнага заключэння, а супраць яе саратнікаў па другім урадзе былі ўзбуджаныя крымінальныя справы, што было расцэнена міжнароднай супольнасцю як палітычны пераслед. Апроч таго ў судовым парадку была скасаваная палітычная рэформа 2004 года, якая аслабляла паўнамоцтвы прэзідэнта, і была адноўлена канстытуцыя 1996 года.

У лістападзе 2013 года пачалася серыя падзей, у выніку якіх Януковіч страціў пасаду прэзідэнта. Ён адхіліў Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС і замест гэтага абраў расійскі крэдыт і больш цесныя сувязі з Расіяй. Гэта прывяло да народных пратэстаў і акупацыі Майдана Незалежнасці ў Кіеве (украінская праеўрапейскі настроеная моладзь назвала гэтыя падзеі «Еўрамайдан» (укр.: Євромайдан)). У студзені 2014 года Еўрамайдан ператварыўся ў кровапралітныя сутыкненні на Майдане Незалежнасці і ў іншых раёнах Украіны, калі ўкраінскія грамадзяне сутыкнуліся з атрадамі Беркута і іншымі падраздзяленнямі міліцыі. У лютым 2014 года Украіна апынулася на мяжы грамадзянскай вайны, калі жорсткія сутыкненні паміж дэманстрантамі і вайскамі спецпадраздзяленняў прывялі да вялікай колькасці загінулых і параненых. 21 лютага 2014 года Януковіч заявіў, што пасля працяглых дыскусій ён дасягнуў пагаднення з апазіцыяй. Аднак у той жа дзень ён адправіўся са сталіцы ў Харкаў, пасля чаго праз Крым з’ехаў на поўдзень Расіі.

22 лютага 2014 года ўкраінскі парламент прыняў пастанову, якой канстатаваў, што прэзідэнт неканстытуцыйным чынам самаўхіліўся ад ажыццяўлення канстытуцыйных паўнамоцтваў і не выконвае свае абавязкі. Улічваючы самавольнае знікненне прэзідэнта, Вярхоўная Рада Украіны прызначыла на 25 мая датэрміновыя выбары Прэзідэнта і праз два дні выдала ордэр на арышт Януковіча, абвінаваціўшы яго ў «масавых забойствах грамадзянскага насельніцтва». Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, парламент Украіны не адхіляў Прэзідэнта ад пасады, а толькі канстатаваў незаконныя ўцёкі кіраўніка дзяржавы (яго самаўхіленне), у выніку якіх ён дэ-факта перастаў выконваць свае абавязкі.

Пасля ад’езду Януковіч правёў некалькі прэс-канферэнцый, у адной з якіх заявіў, што застаецца легітымным кіраўніком дзяржавы. Аднак, паводле сацыялагічнага апытання ў 2014 годзе, толькі 4,9 % рэспандэнтаў выказалі жаданне вяртання Януковіча на пасаду прэзідэнта Украіны.

3 кастрычніка 2014 года некалькі інфармацыйных агенцтваў паведамілі, што, паводле заявы, зробленай памочнікам міністра ўнутраных спраў Украіны Антонам Герашчанкам, «сакрэтным указам» Уладзіміра Пуціна Януковіч атрымаў расійскае грамадзянства. У той жа дзень прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ён нічога не ведае пра гэта і не бачыў такога ўказа.

Зноскі

  1. Указ Президента України № 9/2005 від 5 січня 2005 року «Про відставку Кабінету Міністрів України» (нявызн.). (укр.)
  2. Viktor Yanukovych // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Wiktor Janukowitsch // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Глядзі лентапедыю (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2016. Праверана 4 снежня 2013.
  5. Ва Украіне пачалася кампанія перад 2-м турам галасавання (нявызн.) (недаступная спасылка — гісторыя ). ІТАР-ТАСС (26 студзеня 2010). Праверана 1 лютага 2010. ]
  6. Віктар Януковіч (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2006. Праверана 4 снежня 2013.
  7. http://w1.c1.rada.gov.ua/pls/radan_gs09/ns_golos?g_id=3863 Постанова про усунення і результати голосування по ній на сайті верховної ради України (укр.)
  8. Рада усунула Януковича — на сайті Української правди (укр.)
  9. Корни политиков: атаман из Хоружевки и Кужель-Долгорукая

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Іван Федарэнка
Прэзідэнт
Нацыянальнага алімпійскага камітэта
Украіны

20022005
Пераемнік:
Сяргей Назаравіч Бубка
Папярэднік:
Анатоль Кірылавіч Кінах
Прэм’ер-міністр Украіны

21 лістапада 200231 снежня 2004
Пераемнік:
Мікалай Янавіч Азараў (в. а.)
Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка
Папярэднік:
Юрый Іванавіч Еханураў
Прэм’ер-міністр Украіны

4 жніўня 200623 лістапада 2007
Пераемнік:
Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка
Папярэднік:
Віктар Андрэевіч Юшчанка
Прэзідэнт Украіны

25 лютага 201022 лютага 2014
Пераемнік:
Аляксандр Валянцінавіч Турчынаў (в. а.)
Пётр Аляксеевіч Парашэнка
Тэмы гэтай старонкі (50):
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 2 ступені
Катэгорыя·Кавалеры Нацыянальнага ордэна Хасэ Марці
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 1 ступені
Катэгорыя·Палітычныя дынастыі
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
Катэгорыя·Спартыўныя функцыянеры
Катэгорыя·Выпускнікі Данецкага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Гейдара Аліева
Катэгорыя·Эканамісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Украіны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кіраўнікі Данецкай вобласці
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Каштоўнага жазла
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Данецкай вобласці
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Сергія Раданежскага 1 ступені
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны V склікання
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Данецкай вобласці
Катэгорыя·Эканамісты Украіны
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Члены СНБА Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Кабінета Міністраў Украіны
Катэгорыя·Члены Партыі рэгіёнаў Украіны
Катэгорыя·Прэзідэнты Украіны
Катэгорыя·Узнагароджаныя знакам «Шахцёрская слава»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Ганаровыя дактары
Катэгорыя·Палітыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага I ступені
Катэгорыя·Ганаровыя чыгуначнікі
Катэгорыя·Кавалеры Ордэна Святога Месропа Маштоца
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра 2 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна УПЦ прападобнага Нестара Летапісца
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 ліпеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ісмаілі Самані
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Кавалеры Сярэбранага Алімпійскага ордэна
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Украіны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра 1 ступені
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VI склікання